Пітэр Мутарыка
Пітэр Мутарыка | |
![]() | |
Партыя | |
---|---|
Адукацыя | |
Дзейнасць | палітык, дыпламат, адвакат |
Месца працы | |
Нараджэнне | 18 ліпеня 1940[1] (80 гадоў) |
Жонка | Gertrude Maseko[d] |
Артур Пітэр Мутарыка (англ.: Arthur Peter Mutharika; нар. 1940, Чысока, акруга Таёла, Ньясаленд) — малавійскі дзяржаўны дзеяч, прэзідэнт Малаві (з 31 мая 2014 года).
Па выніках выбараў 20 мая 2014 года пасля апрацоўкі 100% бюлетэняў Пітэр Мутарыка апярэдзіў дзеючага прэзідэнта Джойс Банду, атрымаўшы 36,4% галасоў. Другое месца заняў Лазарус Чаквера з 27,8%, а Джойс Банда атрымала 20,2% галасоў. Банда прыняла гэты вынік, у той жа час працягваючы апісваць галасаванне як «ашуканскія» і сцвярджаць, што выбары суправаджаліся масавымі фальсыфікацыямі.
31 мая Пітэр Мутарыка быў прыведзены да прысягі прэзідэнта Малаві. 2 чэрвеня прэзідэнт ПАР Джэйкаб Зума павіншаваў Мутарыку з перамогай на выбарах і паабяцаў умацоўваць двухбаковыя адносіны паміж дзвюма дзяржавамі.
Зноскі
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #173082882 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 16 кастрычніка 2015.