Пітэр Серафіновіч
Пітэр Серафіновіч | |
---|---|
Peter Serafinowicz | |
![]() | |
Дата нараджэння | 10 ліпеня 1972 (50 гадоў) |
Месца нараджэння | Ліверпуль, Англія, Вялікабрытанія |
Грамадзянства | Вялікабрытанія |
Жонка | Sarah Alexander[d] |
Адукацыя | |
Прафесія | акцёр, комік, пісьменнік, кінарэжысёр |
Кар’ера | 1991 — дагэтуль |
IMDb | ID 0784818 |
peterserafinowicz.com | |
![]() |
Пітэр Сімон Серафіновіч (англ.: Peter Szymon Serafinowicz; нар. 10 чэрвеня 1972) — брытанскі акцёр і шоўмен беларускага паходжання. Дзед Пітэра Серафіновіча — Сімон Серафіновіч (паводле іншых звестак — Серафімовіч), ураджэнец Беларусі.
Юнацтва[правіць | правіць зыходнік]
Пітэр Серафіновіч нарадзіўся ў Ліверпуле, дзе наведваў каталіцкую пачатковую школу.[1]
Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
У 1993 годзе Серафіновіч дэбютаваў у эфіры на радыё BBC Radio 1, у шоу The Knowledge. У 1998 годзе ён упершыню з’явіўся на тэлебачанні ў шоу Comedy Nation і You are Here. З таго часу ён граў шмат роляў рознага плану ў тэлесерыялах на брытанскім і амерыканскім тэлебачанні.
Таксама Пітэр Серафіновіч вядомы ў якасці акцёра агучання, у рэкламе, дубляжы. Найбольш вядомая яго праца ў агучанні — Дарт Маўл у фільме Star Wars Episode I: The Phantom Menace.[2]
Сям’я[правіць | правіць зыходнік]
Дзед Пітэра Серафіновіча, Сімон Серафіновіч, абвінавачваўся ў злачынствах, здзейсненых у Беларусі ў часы Другой сусветнай вайны, але не быў асуджаны з-за стану здароўя.[3] Паводле звестак, Серафіновіч, былы капрал Войска Польскага, кіраваў паліцыянтамі ў родным Міры і быў датычны да знішчэння мясцовага яўрэйскага насельніцтва ў 1941 г. Пасля вайны Серафіновіч асеў у Вялікайбрытаніі, дзе быў сябрам палітычна-ваеннай арганізацыі Беларускі Вызвольны Рух[4].
Пітэр Серафіновіч жанаты на актрысе Сары Александэр[2], ад якой мае сына.
Яго брат Джэймс Серафіновіч — сцэнарыст і рэжысёр[5], сястра Хелен — замужам за сцэнарыстам Грэгэмам Лінеганам.
Радыё[правіць | правіць зыходнік]
- The 99p Challenge
- Lee and Herring
- Harry Hill’s Fruit Corner
- The Two Dannys
- Danny Baker’s All Day Breakfast Show
- The Sofa of Time
Зноскі
- ↑ The floor is his (англ.). www.telegraph.co.uk. Праверана 20 верасня 2010.
- ↑ а б My Secret Life: Peter Serafinowicz, Actor and comedian, age 36 (англ.). www.independent.co.uk. Праверана 20 верасня 2010.
- ↑ «BBC star’s grandfather faced Nazi war crimes trial» thisislondon.co.uk, 21 Oct 2007
- ↑ Беларускі Вызвольны Рух // Беларускі нацыяналізм: Даведнік / Укладальнік Пятро Казак. — Менск: Голас Краю, 2001. — 46 с.
- ↑ James Serafinowicz (англ.). www.imdb.com. Праверана 20 верасня 2010.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Афіцыйны сайт Пітэра Серафіновіча Архівавана 15 красавіка 2012.
- Пітэр Серафіновіч на Twitter