Пітэр Хігс
Пітэр Хігс | |
---|---|
англ.: Peter Ware Higgs | |
![]() | |
Дата нараджэння | 29 мая 1929[1][2][…] (91 год) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | фізік-тэарэтык |
Навуковая сфера | фізіка |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Charles Coulson[d][1] і H. Christopher Longuet-Higgins[d][1] |
Член у | |
Узнагароды | |
Сайт | ph.ed.ac.uk/higgs(англ.) |
![]() |
Пітэр Уэйр Хігс (англ.: Peter Ware Higgs; нар. 29 мая 1929 года, Ньюкасл-апан-Тайн, Англія) — брытанскі фізік-тэарэтык, член Каралеўскага Таварыства Эдынбурга, член Лонданскага каралеўскага таварыства, у цяперашні час прафесар у адстаўцы (emeritus) у Эдынбургскім універсітэце. Навучаўся ў Каралеўскім каледжы Лондана, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы за 2013 сумесна з Франсуа Энглерам за адкрыццё базона Хігса.
П. Хігс найбольш вядомы дзякуючы прапанаваным ім у 1960-х гадах механізмам спантанага парушэння электрослабой сіметрыі, які тлумачаць паходжанне масы элементарных часціц, у прыватнасці мас вектарных W і Z-базонаў. Механізм Хігса прадказвае існаванне новай часціцы, хігсаўскага базона. Аб адкрыцці часціцы было абвешчана 4 ліпеня 2012 года на прэс-канферэнцыі ЦЕРН (сам Хігс заявіў з гэтай нагоды, што не чакаў эксперыментальнага пацверджання яго тэорыі пры сваім жыцці). Механізм Хігса лічыцца супольнасцю фізікаў адным з асноўных кампанентаў Стандартнай Мадэлі. П. Хігс прыдумаў механізм Хігса падчас горнай прагулкі ў раёне Эдынбурга і, вярнуўшыся ў лабараторыю, заявіў, што ў яго ўзнікла «грандыёзная ідэя».
За дасягненні ў галіне тэарэтычнай фізікі П. Хігс быў узнагароджаны шэрагам прэмій і медалёў. У прыватнасці, ён лаўрэат медаля Дзірака, які прысуджаецца Інстытутам фізікі (Лондан) і прэміі 1997 года ў галіне фізікі часціц і фізікі высокіх энергій, якая прысуджаецца Еўрапейскім фізічным таварыствам.
Адкрыццё базона Хігса прызнана навуковым прарывам 2012 года.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 1,2 1,3 http://www.ph.ed.ac.uk/higgs/peter-higgs
- ↑ Peter Higgs // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Peter Higgs // Munzinger-Archiv — 1913. Праверана 9 кастрычніка 2017.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Peter Higgs: the man behind the boson — артыкул пра Пітэра Хігса на сайце PhysicsWeb.
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Нарадзіліся 29 мая
- Нарадзіліся ў 1929 годзе
- Нарадзіліся ў Ньюкасле-эпон-Тайн
- Выкладчыкі Універсітэцкага каледжа Лондана
- Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі паводле алфавіта
- Лаўрэаты прэміі Вольфа (фізіка)
- Кавалеры Пашаны
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з Вялікабрытаніі
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па фізіцы
- Лаўрэаты прэміі Сакураі
- Фізікі-тэарэтыкі Вялікабрытаніі
- Члены Каралеўскага таварыства Эдынбурга