Піт Сампрас
| | |
| Нарадзіўся |
12 жніўня 1971[1][2] (55 гадоў) |
| Грамадзянства |
|
| Рэзідэнцыя | |
| Рост | 185 см |
| Вага | 80 кг |
| Прафесійная кар’ера | 1988–2003 (апошні матч у 2002 годзе) |
| Вядучая рука | правая (аднаручны бэкхэнд) |
| Прызавыя грошы | $43,280,489 |
| Адзіночны разрад | |
| Вынікі (в/п) | 762-222 (77,44 %) |
| Тытулы | 64 |
| Найвышэйшы рэйтынг | 1 (12 красавіка 1993) |
| Турніры серыі Вялікага шлема | |
| Аўстралія | перамога (1994, 1997) |
| Францыя | паўфінал (1996) |
| Уімблдан | перамога (1993, 1994, 1995, 1997, 1998, 1999, 2000) |
| ЗША | перамога (1990, 1993, 1995, 1996, 2002) |
| Іншыя турніры | |
| Фінал ATP | перамога (1991, 1994, 1996, 1997, 1999) |
| Кубак Вялікага Шлема | перамога (1990, 1997) |
| Алімпійскія гульні | 1/8 фіналу (1992) |
| Парны разрад | |
| Вынікі (в/п) | 64-70 (47,76 %) |
| Тытулы | 2 |
| Найвышэйшы рэйтынг | 27 (12 лютага 1990) |
| Турніры серыі Вялікага шлема | |
| Аўстралія | 1/16 фіналу (1989) |
| Францыя | 1/16 фіналу (1989) |
| Уімблдан | 1/8 фіналу (1989) |
| ЗША | 1/32 фіналу (1988, 1989, 1990) |
| Кубак Дэвіса | перамога (1992, 1995) |
| petesampras.com | |
| Завяршыў выступы | |
Пэтрас «Піт» Сампрас (лац.: Petros Sampras; нар. 12 жніўня 1971, Вашынгтон) — амерыканскі былы прафесійны тэнісіст. За сваю 14-гадовую кар’еру выйграў 14 турніраў Вялікага шлема, стаўшы першым гульцом, які пабіў рэкорд Роя Эмерсана (12 турніраў Вялікага шлема). Ён таксама выйграў 7 галоўных турніраў у памяшканнях (5 фінальных турніраў ATP і 2 кубка Вялікага шлема). Сампрас выкарыстоўваў атакуючы стыль гульні, які характарызуецца магутнай падачай і частымі выхадамі да сеткі.
Спартыўная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Піт Сампрас дэбютаваў у прафесійным туры ў 1988 годзе і праз два гады стаў самым маладым пераможцам адкрытага чэмпіянату ЗША. На працягу шасці гадоў запар (1993—1998) ён займаў першы радок у сусветным рэйтынгу, што з’яўляецца рэкордным паказчыкам для Адкрытай эры, а таксама прабыў лідарам у агульнай складанасці 286 тыдняў (чацвёртае месца ў сучаснай гісторыі). У 2002 годзе ён атрымаў перамогу на сваім апошнім турніры Вялікага шлема — адкрытым чэмпіянаце ЗША, абыграўшы ў фінальным матчы свайго адвечнага суперніка Андрэ Агасі. Яго сем перамог на Уімблдане з’яўляюцца рэкордам, які ён дзеліць з Роджэрам Федэрэрам. Таксама рэкорднымі з’яўляюцца яго пяць тытулаў адкрытага чэмпіянату ЗША, які ён дзеліць з Роджэрам Федэрэрам і Джымі Конарсам. Нягледзячы на не такія паспяховыя выступленні на грунтавых пакрыццях (Сампрас ні разу не выходзіў у фінал турніру Ралан Гарос), яго агульныя дасягненні (у суме выйграна 64 прафесійных тытула) і розныя рэкорды дазваляюць яму лічыцца адным з найвялікшых тэнісістаў гісторыі. Сампрас таксама з’яўляецца апошнім амерыканцам, які выйграваў Уімблдан і фінальны турнір сусветнага тура.
Зноскі
- 1 2 Collins B. The Bud Collins History of Tennis: An Authoritative Encyclopedia and Record Book — 2 — NYC: New Chapter Press, 2010. — P. 637. — ISBN 978-0-942257-70-0
- ↑ Pete Sampras // Brockhaus Enzyklopädie — F.A. Brockhaus, 1796. Праверана 9 кастрычніка 2017.