Пішчухавыя (птушкі)
Перайсці да навігацыі
Перайсці да пошуку
Пішчухавыя | |||||||||||||||||||||||||||||
![]() Пішчуха звычайная | |||||||||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||
Certhiidae | |||||||||||||||||||||||||||||
|
Пішчухавыя, паўзунковыя, пішчухі (Certhiidae) — сямейства птушак атрада вераб'інападобных.
Даўжыня да 17 см, маса да 30 г. Дзюба даўжынёю да 1,5 см, тонкая, загнутая ўніз. Хвост цвёрды, ногі дужыя, учэпістыя, з загнутымі кіпцюрамі.
Адрозніваецца 2 (4) роды, 17 відаў. Пашыраны ўсюды, акрамя Антарктыкі. Жывуць пераважна ў хваёвых і мяшаных лясах, гняздуюцца ў дуплах, трэшчынах ствалоў, пад карой. На Беларусі сустракаюцца пішчуха звычайная і пішчуха караткапальцая.
Кормяцца насякомымі, павукамі, насеннем. Нясуць да 9 яец двойчы за год.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Самусенка Э.Р. Пішчухавыя // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 12: Палікрат — Праметэй. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12), ISBN 985-11-0035-8.