Піянеры-героі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Марка СССР. Піянеры-героі Лёня Голікаў і Валя Коцік

Піянеры-героі — савецкія піянеры, якія здзейснілі подзвігі ў гады станаўлення савецкай улады і Вялікай Айчыннай вайны.

Вобразы піянераў-герояў актыўна выкарыстоўваліся ў савецкай прапагандзе як прыклады высокай маралі і маральнасці. Афіцыйны спіс піянераў-герояў быў аформлены ў 1954 годзе[1] са складаннем Кнігі пашаны Усесаюзнай піянерскай арганізацыі імя У. І. Леніна; да яе далучыліся Кнігі пашаны мясцовых піянерскіх арганізацый.

Піянеры-героі да Другой сусветнай вайны[правіць | правіць зыходнік]

Першыя згадкі пра піянераў-герояў пачалі з’яўляцца ў канцы 1920-х гадоў. У прэсе сталі друкавацца газетныя нататкі пра подзвігі юных «змагароў з класавым ворагам». З сярэдзіны 1930-х гадоў выходзяць брашуры, прысвечаныя юным героям (перш за ўсё Паўліку Марозаву). На XII з’ездзе ВЛКСМ ў 1954 годзе была створана «Кніга пашаны Усесаюзнай піянерскай арганізацыі імя У. І. Леніна». Пад № 1 у яе быў унесены Паўлік Марозаў, які, паводле афіцыйнай версіі супрацьстаў кулацтву ў асобе свайго бацькі, этнічнага беларуса, сталыпінскага перасяленца, і паплаціўся за гэта жыццём; пад № 2 — Коля Мягоцін, таксама забіты класавымі ворагамі.

Піянеры-героі Вялікай Айчыннай вайны[правіць | правіць зыходнік]

Помнік піянеру-герою Марату Казею ў Мінску

Ужо ў першыя дні вайны пры абароне Брэсцкай крэпасці вызначыўся выхаванец музычнага ўзвода, 14-гадовы Пеця Клыпа. Многія піянеры ўдзельнічалі ў партызанскіх атрадах, дзе выкарыстоўваліся нярэдка ў якасці выведнікаў і дыверсантаў, а таксама пры правядзенні падпольнай дзейнасці; з юных партызан асабліва вядомыя Марат Казей, Валодзя Дубінін, Зіна Партнова, Лёня Голікаў і Валя Коцік (усе яны загінулі ў баях, акрамя Валодзі Дубініна, які падарваўся на міне, і ўсім ім, акрамя больш дарослых Лёні Голікава і Зіны Партновай, да моманту гібелі было 13-14 гадоў). Нярэдкія былі выпадкі, калі падлеткі школьнага ўзросту прымалі ўдзел у баявых дзеяннях, апынуўшыся ў складзе воінскіх частак (так званыя «сыны і дочкі палкоў» — вядомая аповесць «Сын палка» Валянціна Катаева).

Паваенная кананізацыя[правіць | правіць зыходнік]

Пасля Вялікай Айчыннай вайны і пераходу краіны на мірныя рэйкі, спіс піянераў-герояў быў сфармаваны канчаткова. У далейшым мастацкія біяграфіі піянераў-герояў, якія выдаюцца даволі вялікімі накладамі, выкарыстоўваліся з мэтай маральнага выхавання маладога пакалення савецкіх грамадзян. Некаторыя творы пра герояў ўключаліся ў абавязковую школьную праграму, кароткаметражныя фільмы пра подзвігі піянераў паказваліся ў школьных кіназалах.

Зноскі

  1. Леонтьева С. Г. Литература пионерской организации: идеология и поэтика Архівавана 8 кастрычніка 2007 года.. — С. 101.