Перайсці да зместу

Піянер-1

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Піянер - 1
Аператар Нацыянальнае кіраванне ЗША па аэранаўтыцы і даследаванні касмічнай прасторы
Стартавая пляцоўка SLC-17A[d][1]
Ракета-носьбіт Thor-Able 1
Запуск 11 кастрычніка 1958
Сход з арбіты 13 кастрычніка 1958[2]
МCOSPAR ID 1958-007A
SCN 00110
Тэхнічныя характарыстыкі
Маса 38.28 кг
Элементы арбіты
Апацэнтр 113 854 км
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Піянер-1 (англ.: Pioneer 1) — амерыканскі зонд для даследавання Месяца[3]. Першы апарат запушчаны пад кіраваннем NASA.

Запуск ажыццяўляўся пры дапамозе ракеты-носьбіта Тор-Эйбл 11 кастрычніка 1958 года. «Піянер-1» павінен быў выйсці на арбіту Месяца і правесці там даследаванні, у тым ліку атрымаць выяву адваротнага боку Месяца, аднак з-за памылкі навядзення не набраў неабходнай хуткасці і здзейсніў субарбітальны палёт з апагеем 117 тысяч кіламетраў. Нягледзячы на няўдачу, «Піянер-1» цалкам функцыянаваў і 43 гадзіны палёту перадаваў навуковыя дадзеныя аб стане асяроддзя паміж Зямлёй і Месяцам (у тым ліку замеры магнітнага поля).

13 кастрычніка 1958 года астаткі апарата «Піянер-1» упалі недзе ў паўднёвай частцы Ціхага акіяна. Пры гэтым зонд перадаваў даныя аж да ўваходу ў атмасферу Зямлі.

  1. McDowell J. Jonathan's Space Report — 1989.
  2. https://nssdc.gsfc.nasa.gov/nmc/spacecraft/displayTrajectory.action?id=1958-007A
  3. Able 2 (Pioneer 1) - NASA Science (англ.) (21 снежня 2017). Праверана 30 студзеня 2025.