Піянер-10
Выгляд
| Піянер-10 | |
|---|---|
| | |
| Заказчык |
|
| Аператар | Даследчы цэнтр Эймса |
| Стартавая пляцоўка | Cape Canaveral Launch Complex 36[d][1] |
| Ракета-носьбіт | Атлас-Цэнтаўр TE364-4 |
| Запуск | 1972-03-03 у 01:49:00 UTC |
| МCOSPAR ID | 1972-012A |
| SCN | 05860 |
| Тэхнічныя характарыстыкі | |
| Маса | 258 кг |
| Мэтавая апаратура | |
|
|
|
Піянер-10 (англ.: Pioneer 10, Pioneer F) — беспілотны касмічны апарат NASA, прызначаны галоўным чынам для вывучэння Юпітэра. Гэта быў першы апарат, які праляцеў міма Юпітэра і сфатаграфаваў яго з космасу. Апарат-блізнюк Піянер-11 даследаваў таксама Сатурн.

У 1983 годзе аўтаматычная станцыя мінула арбіту Плутона і стала першым запушчаным з Зямлі апаратам, які пакінуў межы Сонечнай сістэмы.
Апошні сігнал ад Піянера-10 быў атрыманы 23 студзеня 2003 года. Паведамлялася, што Піянер-10 накіроўваецца ў бок Альдэбарана. Калі з ім нічога не здарыцца на шляху, ён дасягне наваколляў зоркі праз 2 мільёны гадоў.
Навуковае абсталяванне
[правіць | правіць зыходнік]На борце было ўсталявана 10 навуковых прылад:
- Геліевы магнітометр
- Плазменны аналізатар
- Аналізатар зараджаных часціц
- Промневы тэлескоп
- Тэлескоп Geiger
- Промневы датчык
- Датчык метэорных целаў
- Аналізатар метэорнага пылу
- Ультрафіялетавы фатометр
- Фотапалярыметр
- Інфрачырвоны радыёметр
Храналогія падзей
[правіць | правіць зыходнік]- 1972, 3 сакавіка — старт апарата-станцыі Піянер-10.
- 1972, 15 ліпеня — Піянер-10 увайшоў у пояс астэроідаў за арбітай Марса.
- 1973, 3 снежня — Піянер-10 пасылае на Зямлю першыя дэталёвыя фотаздымкі Юпітэра.
- 1997, 31 сакавіка — завяршэнне місіі па Сонечнай сістэме.
- 1998, 17 лютага — Вояджэр-1 даганяе рэкорд Піянера-10 і становіцца самым аддаленым рукатворным аб’ектам зямлян на адлегласці 69.419 АА. Вояджэр-1 аддаляецца ад Сонца на 1 АА ў год хутчэй, чым Піянер-10.
- 2002, 2 сакавіка — паспяховы прыём тэлеметрыі ад апарата пра наваколле. 39 хвілін працягвалася перадача даных на адлегласці 79.83 АА.
- 2002, 27 кастрычніка — апошні паспяховы прыём тэлеметрыі. 33 хвіліны працягвалася перадача даных на адлегласці 80.22 АА.
- 2003, 23 студзеня — атрыманы вельмі слабы сігнал ад апарата. Пасля гэтага сеансаў сувязі з апаратам не было, але па слабаму сігналу ад бартавой сістэмы сувязі пакуль магчыма ўстанавіць месцазнаходжанне апарата.
- 2003, 7 лютага — пры чарговай спробе сувязі не ўдалося скантактавацца з апаратам.
- 2006, 4 сакавіка — апошняя спроба сувязі з апаратам. Адказ ад Піянера-10 не атрыманы.
- 2009, кастрычнік — па падліках, апарат павінен быць на адлегласці прыкладна 100 АА (прыблізна 15 мільярдаў кіламетраў) ад Сонца.
Для паляпшэння артыкула пажадана |
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ McDowell J. Jonathan's Space Report — 1989.
