П’ер-Эцьен Фландэн
| П’ер-Эцьен Фландэн | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| фр.: Pierre-Étienne Flandin | |||||||
| | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Гастон Думерг | ||||||
| Пераемнік | Фернан Буасон | ||||||
|
|||||||
| Папярэднік | П'ер Лаваль | ||||||
| Пераемнік | Франсуа Дарлан | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
12 красавіка 1889[1][2][…] |
||||||
| Смерць |
13 чэрвеня 1958[1][2][…] (69 гадоў) |
||||||
| Месца пахавання | |||||||
| Бацька | Étienne Flandin[d] | ||||||
| Маці | Pauline Ribière[d] | ||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Партыя |
|
||||||
| Дзейнасць | права[3], палітыка[3] і паліталогія[3] | ||||||
| Аўтограф |
|
||||||
П’ер-Эцьен Фландэн (фр.: Pierre-Étienne Flandin; 12 красавіка 1889, Парыж — 13 чэрвеня 1958, Сэн-Жан-Кап-Фера) — французскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, які займаў пасады прэм'ер-міністра і міністра замежных спраў Францыі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Атрымаў вышэйшую юрыдычную адукацыю і працаваў адвакатам. З 1914 па 1940 гады быў дэпутатам Нацыянальнага сходу, а ў 1930-х гадах узначальваў парламенцкую групу «Дэмакратычны альянс». У 1924—1934 гадах займаў розныя міністэрскія пасады. З 8 лістапада 1934 па 1 чэрвеня 1935 года выконваў абавязкі старшыні Савета міністраў Французскай Рэспублікі. З 24 студзеня па 4 чэрвеня 1936 года быў міністрам замежных спраў.
У 1940 годзе выступаў супраць палітыкі Народнага фронту і падтрымліваў дзеянні маршала Петэна па выхадзе Францыі з вайны і заключэнні саюзу з Германіяй. З 13 снежня 1940 па 9 лютага 1941 года займаў пасаду міністра замежных спраў у калабарацыянісцкім урадзе Вішы. 14 снежня 1940 года быў уключаны ў Вышэйшы ўрадавы савет разам з Петэнам, Дарланам і Лавалем.
Мінімальна супрацоўнічаў з немцамі, падтрымліваючы саюзнікаў. У пачатку лістапада 1942 года ён выехаў у Алжыр разам з Дарланам, дзе 11 снежня быў арыштаваны і ў 1944 годзе перададзены французскім уладам. 26 ліпеня 1946 года Вышэйшы суд юстыцыі ў Парыжы асудзіў яго да 5 гадоў пазбаўлення грамадзянскіх правоў, але ўлічваючы яго заслугі перад рухам Супраціву, прысуд быў адменены ў той жа дзень.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- 1 2 Pierre, Etienne Flandin // Sycomore / Assemblée nationale Праверана 9 кастрычніка 2017.
- 1 2 Pierre-Etienne Flandin // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- 1 2 3 Národní autority České republiky Праверана 7 лістапада 2022.