Перайсці да зместу

П’ер Абер

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
П’ер Абер
фр.: Pierre Aubert
член Федэральнага савета Швейцарыі[d]
7 снежня 1977 31 снежня 1987
член Савета кантонаў Швейцарыі[d]
29 лістапада 1971 7 снежня 1977
Дэлегат-заступнік Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы[d]
6 мая 1974 1 красавіка 1978
прэзідэнт Швейцарыі[d]
1 студзеня 1983 31 снежня 1983
Папярэднік Fritz Honegger[d]
Пераемнік Леан Шлумпф
прэзідэнт Швейцарыі[d]
1 студзеня 1987 31 снежня 1987
Папярэднік Альфонс Эглі
Пераемнік Ота Штых

Нараджэнне 3 сакавіка 1927(1927-03-03)[1][2][…]
Смерць 8 чэрвеня 2016(2016-06-08)[1][2][…] (89 гадоў)
Грамадзянства
Веравызнанне reformed[d][3]
Партыя
Член у
Адукацыя
Узнагароды
кавалер Вялікага крыжа ордэна Ганаровага легіёна камандор з зоркай ордэна Заслуг перад Рэспублікай Польшча
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

П’ер Абер (фр. Pierre Aubert; 3 сакавіка 1927, Ла-Шо-дэ-Фон, Швейцарыя — 8 чэрвеня 2016) — швейцарскі дзяржаўны дзеяч, прэзідэнт Швейцарыі (1983 і 1987).

Вывучаў юрыспрудэнцыю ва Універсітэце Нёўшатэля і скончыў яго са ступенню бакалаўра. У 1951—1952 вучыўся на працягу двух семестраў у Гейдэльбергскім універсітэце. У 1952—1977 займаўся адвакацкай практыкай, спецыялізуючыся ў крымінальным праве. З 1971 па 1977 быў старшынёй рады Універсітэта Нёўшатэля.

Яго палітычная кар’ера пачалася ў 1960 годзе з абрання ў гарадскі савет Ла-Шо-дэ-Фона, дзе ён працаваў да 1968 года. Праз год быў абраны ў Вялікі савет (кантанальны парламент) Нёўшатэля (да 1975) і ўзначальваў яго ў 1969—1970.

З 1971 па 1977 год абіраўся членам Савета кантонаў швейцарскага парламента. З 1974 па 1977 год прадстаўляў Швейцарыю ў Парламенцкай Асамблеі Савета Еўропы і быў сябрам Камітэта па палітычных пытаннях ПАРЕ. 7 снежня 1977 гады абраны ў Федэральны савет Швейцарыі.

З 7 снежня 1977 года па 31 снежня 1987 года — член Федэральнага савета Швейцарыі. З 1 лютага 1978 года па 31 снежня 1987 года — начальнік палітычнага дэпартамента (міністр замежных спраў Швейцарыі). У 1982 і 1986 гадах — віцэ-прэзідэнт Швейцарыі. У 1983 і 1987 гадах — прэзідэнт Швейцарыі. У якасці кіраўніка палітычнага дэпартамента праводзіў актыўную знешнюю палітыку, наведаў з афіцыйнымі візітамі 55 краін свету. У 1979 годзе ў Нігерыі падпісаў сумеснае камюніке, накіраванае супраць апартэіду. Ён стаў першым заходнім лідэрам, які ўстанавіў адносіны з Арганізацыяй вызвалення Палестыны і сустрэўся з Фарукам Кадумі ў ліпені 1980 у Берне. Выступаў за ўступленне Швейцарыі ў ААН, аднак на рэферэндуме ў ліпені 1986 76 % выказалася супраць.

Зноскі

  1. 1 2 https://www.letemps.ch/suisse/2016/06/09/ancien-conseiller-federal-neuchatelois-pierre-aubert-decede
  2. 1 2 Pierre Aubert // Brockhaus EnzyklopädieF.A. Brockhaus, 1796. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. verschiedene Autoren Historische Lexikon der Schweiz, Dictionnaire historique de la Suisse, Dizionario storico della SvizzeraBern: 1998. Праверана 24 лютага 2026.