Перайсці да зместу

П’ер Булез

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
П’ер Булез
фр.: Pierre Boulez
Імя пры нараджэнні фр.: Pierre Louis Joseph Boulez[1]
Род дзейнасці дырыжор, кампазітар, музыказнавец, тэарэтык музыкі, выкладчык універсітэта, піяніст, музыкант, пісьменнік, musicographer
Дата нараджэння 26 сакавіка 1925(1925-03-26)[2][3][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 5 студзеня 2016(2016-01-05)[3][5][…] (90 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Месца працы
Альма-матар
Член у
Узнагароды і прэміі
Pour le Mérite камандор ордэна Брытанскай імперыі камандор ордэна Мастацтваў і літаратуры Вялікі афіцэрскі крыж ордэна За заслугі перад ФРГ залаты знак «За заслугі перад горадам Венай» Austrian Decoration for Science and Art Grand Cross of the Military Order of Saint James of the Sword Ордэн за заслугі ў мастацтве і навуцы медаль «За заслугі ў культуры Gloria Artis»

прэмія Тэадора Адорна[d] (1992)

Імператарская прэмія (1989)

прэмія Леоні Сонінг[d] (1985)

прэмія Глена Гульда[d] (2002)

залаты медаль Каралеўскага філарманічнага таварыства[d] (1997)

Берлінская мастацкая прэмія[d] (1996)

прэмія імя Гравемаера[d] (2001)

Грэмі

прэмія Эрнста фон Сіменса[d] (1979)

Polar Music Prize (1996)

прэмія Вольфа ў мастацтве (2000)

прэмія Кіёта ў галіне мастацтваў і філасофіі[d] (2009)

Edison Music Awards[d] (2010)

BBVA Foundation Frontiers of Knowledge Award[d] (2012)

Robert Schumann Prize for Poetry and Music[d] (2012)

Гамбургская прэмія імя Баха[d] (2015)

прэмія Гравемаера[d] (2001)

ганаровы доктар Каралеўскага каледжа музыкі[d] (1995)

ганаровы доктар Брусельскага вольнага ўніверсітэта[d] (1988)

медаль Гётэ

Royal Philharmonic Society Award (Chamber-Scale Composition)[d] (1999)

Royal Philharmonic Society Award (Conductor)[d] (2001)

Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

П’ер Луі Жазеф Булез (фр.: Pierre Louis Joseph Boulez; 26 сакавіка 1925, Манбрызон — 5 студзеня 2016, Бадэн-Бадэн) — французскі кампазітар і дырыжор. На працягу многіх гадоў з’яўляўся адным з лідараў французскага музычнага авангарду.

У дзяцінстве праяўляў здольнасці да музыкі і матэматыкі, наведваў курсы вышэйшай матэматыкі ў Ліёне, але ў 1942 годзе паступіў у Парыжскую кансерваторыю ў клас Аліўе Месіяна, затым прыватна вывучаў серыйную і дадэкафоную тэхніку кампазіцыі ў Рэнэ Лейбавіца, вучня Арнольда Шонберга. Першыя творы Булеза, адзначаныя ўплывам Новай венскай школы, — Санаціна для флейты, Саната для фартэпіяна.

У 1948 годзе па рэкамендацыі Арцюра Анегера атрымаў месца дырыжора ў тэатры Марыньі, дзе кіраваў пастаноўкамі сучасных французскіх аўтараў. У 1954 годзе заснаваў канцэртнае таварыства Domaine musical, закліканае перш за ўсё прапагандаваць творчасць сучасных кампазітараў. З моманту заснавання і да 1967 года кіраўніком арганізацыі і дырыжорам быў Булез; у 1967 годзе ён перадаў кіраўніцтва канцэртамі Жыльберу Амі.

Сусветную вядомасць кампазітару прынеслі кантата «Сонца вод» (прэм’ера ў Парыжы пад кіраваннем Р. Дэзарм’ера, 1950) і Другая фартэпіяная саната (прэм’ера ў аўтарскім выкананні, Дармштат, 1952).

У сярэдзіне 1950-х гадоў Булез звярнуўся да напісання артыкулаў аб эстэтыцы і тэхніцы кампазіцыі, вёў актыўную выкладчыцкую дзейнасць, не спыняючы сачыняць. Кампазітар эксперыментаваў з электроннай, канкрэтнай і мікрахраматычнай музыкай, з 1974 па 1992 год быў старшынёй інстытута IRCAM, які займаўся даследаваннямі ў галіне акустыкі і сучаснай музыкі.

  1. 1 2 Fichier des personnes décédées mirror Праверана 20 лістапада 2022.
  2. Булез Пьер // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  3. 1 2 Pierre Boulez // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
  5. Pierre Boulez // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  6. Le Monde / J. Fenoglio, M. LannelongueParis: Société éditrice du Monde, Louis Dreyfus, Jérôme Fenoglio, 1944. — ISSN 0395-2037; 1284-1250; 2262-4694
  7. LIBRISКаралеўская бібліятэка Швецыі, 2018. Праверана 24 жніўня 2018.
  8. list of professors at Collège de France