П’ер Карнель
П’ер Карнель | |
фр.: Pierre Corneille | |
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
---|---|
Дата нараджэння: | 6 чэрвеня 1606[1][2][…] |
Месца нараджэння: | |
Дата смерці: | 1 кастрычніка 1684[2][3][…] (78 гадоў) |
Месца смерці: | |
Пахаванне: | |
Грамадзянства: |
![]() |
Літаратурная дзейнасць | |
Род дзейнасці: | пісьменнік |
Гады творчасці: | 1627 — цяп. час |
Кірунак: | неакласіцызм |
Жанр: | трагікамедыя, трагедыя і камедыя |
Мова твораў: | французская мова[2] |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
![]() | |
![]() | |
![]() |
П'ер Карнель (фр.: Pierre Corneille; 6 чэрвеня 1606, Руан, Францыя — 1 кастрычніка 1684, Парыж) — французскі драматург, «бацька французскай трагедыі», адзін з творцаў класіцызму ў французскай літаратуры.
Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]
Сын адваката; дзяцінства правёў у вёсцы, навучаўся ў езуіцкай школе, затым вывучаў права і атрымаў месца пракурора, замала, аднак, цікавячыся службовай кар'ерай. Творчасць Карнеля адлюстроўвала супольную барацьбу ў перыяд станаўлення абсалютызму.
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
Літаратурную дзейнасць пачаў з вершаў (зборнік «Паэтычная сумесь», 1632). Першая спроба ў жанры камедыі — «Меліта» (паст. 1629), у жанры трагедыі — «Медэя» (паст. 1635). Пасля пастаноўкі трагедыі «Сід» (1637), якая прадзманстравала складанасць духоўнага свету чалавека, прыярытэт розуму, свядомасці і стала ўзорным творам класіцызму, эталонам прыгожага ў французскай культуры, драматурга пачалі называць «Вялікі Карнель». Аўтар трагедый «першай манеры» («Гарацый», паст. 1640; «Цына», паст. 1640— 41; «Паліеўкт», паст. 1641—42), для якіх характэрны раўнавага асабістага і грамадзянскага, агульначалавечага і патрыятычнага, вытрыманасць у эстэтычных законах класіцызму. У трагедыях «другой манеры» («Радагуна», паст. 1644—45; «Іраклій», паст. 1646; «Нікамед», паст. 1651; «Пертарыт», паст. 1651) акцэнт зроблены на асабістым пачатку, больш складанай стала інтрыга, з'явіўся матыў антаганістычнасці інтарэсаў асобы і дзяржавы, узмацніўся момант ірацыянальнасці, што сведчыла пра ўплыў барока. Трагедыям «трэцяй манеры» («Эдып», паст. 1659; «Серторый», паст. 1662; «Сафанісба», паст. 1663; «Атон», паст. 1664; «Атыла»; паст. 1667; «Ціт і Берэніка», паст. 1670) уласцівы рэзкі крэн у бок дзяржаўнага, ператварэнне героя ў «функцыю» грамадства, што і абумовіла заняпад творчасці П. Карнеля і правал трагедыі «Сурэна» (паст. 1674).
Зноскі
- ↑ (unspecified title) Праверана 12 жніўня 2015.
- ↑ 2,0 2,1 2,2 data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ 3,0 3,1 Pierre Corneille // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 4,0 4,1 Корнель Пьер // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1973. — Т. 13 : Конда — Кун. — С. 188–189. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Pierre Corneille // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Сініла Г. Карнель // БЭ ў 18 т. Т. 8. Мн., 1999.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме П’ер Карнель
|