П’ер Луіджы Берсані
| П'ер Луіджы Берсані | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Pier Luigi Bersani | |||||||
| | |||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Дарыа Франчэскіні | ||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Клаўдзіа Скаёла | ||||||
| Пераемнік | Клаўдзіа Скаёла | ||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Тыцыяна Трэу | ||||||
| Пераемнік | П'етра Лунардзі | ||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Альберта Кло | ||||||
| Пераемнік | Энрыка Лета | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
29 верасня 1951 (74 гады) Бетола, Эмілія-Раманья, Італія |
||||||
| Імя пры нараджэнні | італ.: Pier Luigi Bersani | ||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Веравызнанне | атэізм[1] і каталіцтва | ||||||
| Партыя | Дэмакратычная партыя, Італія | ||||||
| Адукацыя | Балонскі ўніверсітэт, філасофія | ||||||
| Аўтограф |
|
||||||
| Узнагароды | |||||||
| Сайт | pierluigibersani.it (італ.) | ||||||
П’ер Луіджы Берсані (італ.: Pier Luigi Bersani [pjɛr luˈiːdʒi berˈsaːni]; нар. 29 верасня 1951) — італьянскі палітык, міністр у левацэнтрысцкіх кабінетах у 1996—2001 і ў 2006—2008. Старшыня Дэмакратычнай партыі з 25 кастрычніка 2009 па 20 красавіка 2013 года.
Нарадзіўся ў Бетоле (рэгіён Эмілія-Раманья). Вывучаў філасофію ў Балонскім універсітэце. Быў членам Італьянскай камуністычнай партыі і Партыі дэмакратычных левых сіл.
У 1994—1996 займаў пасаду прэзідэнта правінцыі Эмілія-Раманья. У 1996—2001 паслядоўна быў міністрам прамысловасці, камерцыі і турызму, а затым міністрам транспарту (з 1999) у кабінетах Рамана Продзі, Масіма Д’Алема і Джуліяна Амата. Пасля пераходу левацэнтрыстаў у апазіцыю займаў розныя партыйныя пасты. У 2004—2006 таксама быў дэпутатам Еўрапарламента, удзельнічаў у працы камісіі па эканамічнай і грашовай палітыцы (ECON).
У 2006—2008 займаў пост міністра эканамічнага развіцця ў кабінеце Рамана Продзі.
На выбарах главы Дэмакратычнай партыі, якія адбыліся 25 кастрычніка 2009 і ў якіх прыняла ўдзел 2,5 мільёна чалавек, Берсані быў абраны старшынёй[2].
22 сакавіка 2013 прэзідэнт Італіі Джорджа Напалітана даручыў Берсані сфарміраваць новы ўрад.
Зноскі
- ↑ (unspecified title) — Унита, 2012.
- ↑ У найбуйнейшай італьянскай апазіцыйнай партыі змяніўся лідар(недаступная спасылка). Lenta.ru (26 кастрычніка 2009). Архівавана з першакрыніцы 24 лютага 2012. Праверана 13 жніўня 2010.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме П’ер Луіджы Берсані- Афіцыйны сайт