П’ер Мартэн

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
П’ер Мартэн
фр.: Pierre-Émile Martin
Pierre Martin (1824-1915).jpg
Імя пры нараджэнні: фр.: Pierre Blaise Martin[1]
Дата нараджэння: 17 жніўня 1824(1824-08-17)[2]
Месца нараджэння:
Дата смерці: 19 мая 1915(1915-05-19)[1] (90 гадоў)
Месца смерці:
Грамадзянства:
Адукацыя
Узнагароды і прэміі
Commons-logo.svg П’ер Мартэн на Вікісховішчы

П’ер-Эміль Мартэн (фр.: Pierre-Émile Martin; 18 жніўня 1824, Бурж, дэпартамент Шэр, Францыя25 мая 1915, Фуршамбо, дэпартамент Ньеўр, Францыя) — французскі металург.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Па заканчэнні горнай школы працаваў на металургічным заводзе свайго бацькі ў горадзе Фуршамбо, у 1854-1883 быў дырэктарам металургічнага завода ў Сірой (блізу горада Ангулем).

Мартэнаўскай працэс[правіць | правіць зыходнік]

У 1864 прапанаваў новы спосаб атрымання літой сталі ў рэгенератыўных палымяных печах. Выкарыстаўшы распрацаваны незадоўга да гэтага нямецкім інжынерам Ф. Сіменсам прынцып рэгенерацыі цяпла прадуктаў гарэння, Мартэн ўжыў яго для падагрэву не толькі паветра, але і газу. Дзякуючы гэтаму ўдалося атрымаць тэмпературу, дастатковую для выплаўлення сталі. Мартэнаўскай спосаб стаў шырока прымяняцца ў металургіі ў апошняй чвэрці XIX стагоддзя.

Зноскі