П’ер Міньяр
| П’ер Міньяр | |
|---|---|
| фр.: Pierre Mignard | |
| | |
| Дата нараджэння | 17 лістапада 1612[1][2][…] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 30 мая 1695[5][6][…] (82 гады) |
| Месца смерці | |
| Месца пахавання | |
| Грамадзянства | |
| Дзеці | Кацярына-Маргарыта Міньяр[d] |
| Род дзейнасці | мастак, мастак-манументаліст, дызайнер, дзеяч выяўленчага мастацтва |
| Жанр | партрэт[8][3], гістарычны жывапіс[8] і рэлігійнае мастацтва[d][8] |
| Мастацкі кірунак | класіцызм і жывапіс барока[d][3] |
| Уплыў | Жан Бушэ[d] і Сімон Вуэ |
| Уплыў на | Жак Агар[d] і Нікаля Флейгельс[d] |
| Член у | |
П’ер Мінья́р, таксама — Міньяр Рымскі (фр.: Pierre Mignard; 17 лістапада 1612, Труа, Шампань, Францыя — 30 мая 1695, Парыж), — французскі жывапісец акадэмічнага кірунку часоў праўлення «караля-сонца» Людовіка XIV, малодшы брат Нікаля Міньяра. Меў мянушку Рымскі, каб адрознівацца ад брата.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]З 1624 года П’ер вучыўся ў атэлье Жана Бушэ ў Буржы. Вярнуўшыся ў Труа, працаваў у скульптара Франсуа Жанці. Неўзабаве з’ехаў у Фантэнбло, дзе вывучаў творчасць Прыматыча, Роса і Мартэна Фрэмінэ, Шарля Лебрэна і пазнаёміўся з жывапісцам і тэарэтыкам мастацтва Дзюфрэснэ.
У 1635 годзе мастак адправіўся ў Рым, дзе зарабіў гучную вядомасць. Там ён пазнаёміўся з Пусэнам і Ганнай Авалара, якая праз шмат гадоў стане яго жонкай, і ад якой ён меў чатырох дзяцей. Выпрабаваў уплыў рымскай і балонскай школ жывапісу, такіх майстроў як Агасціна Карачы, Франчэска Альбані, Даменікіна, П’етра да Картоны, Андрэа Сакі, Джавані Сасаферата. Разам з іншымі мастакамі, па замове брата кардынала Рышэлье А. Л. дзю Плесі, здымаў копіі з фрэсак Агасціна і Анібале Карачы ў палацца Фарнезэ.
Стаўшы знакамітым у Італіі, Міньяр у 1657 годзе быў выкліканы да двара Людовіка XIV. Сапернічаючы з Лебрэнам, Міньяр становіцца кіраўніком Акадэміі Святога Лукі ў Парыжы, якая супрацьстаіць Каралеўскай Акадэміі. У 1690 годзе, пасля смерці Лебрэна, Міньяр стаў галоўным прыдворным мастаком, дырэктарам каралеўскіх мастацкіх музеяў і мануфактур, членам і прафесарам парыжскай Акадэміі жывапісу і скульптуры, а затым яе рэктарам і канцлерам. У гэты час, амаль у 80-гадовым узросце, ён стварае праекты роспісаў у Саборы Інвалідаў, якія да гэтага часу захоўваюцца ў Луўры, распісвае два плафоны ў малых апартаментах караля ў Версальскім палацы (фрагменты — у музеях у Грэноблі, Ліле, Тулузе, Дынане і ў замку Фантэнбло) і піша серыю тонкіх па каларыце рэлігійных карцін: «Хрыстос і самарыцянка», 1690, (Луўр); «Святая Цэцылія», 1691, (Луўр); «Вера» і «Надзея», 1692. П’ер Міньяр памёр 30 мая 1695 года, працуючы над сваім «Аўтапартрэтам у выглядзе Святога Лукі» (музей Труа), і пахаваны ў манастыры якабінцаў у Парыжы. На доме, дзе ён памёр, па адрасе вуліца Рышэлье, 23, знаходзіцца мемарыяльная дошка ў яго гонар.
Зноскі
- ↑ Pierre (I) Mignard
- ↑ Pierre I Mignard // Benezit Dictionary of Artists — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
- 1 2 3 4 Pierre Mignard // Encyclopædia Britannica
- 1 2 abART
- ↑ Itaú Cultural Pierre Mignard // Enciclopédia Itaú Cultural — São Paulo: Itaú Cultural, 2001. — ISBN 978-85-7979-060-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Pierre Mignard // Brockhaus Enzyklopädie — F.A. Brockhaus, 1796. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ artist list of the National Museum of Sweden — 2016. Праверана 27 лютага 2016.
- 1 2 3 RKDartists