П’ер Рышар

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
П’ер Рышар
фр.: Pierre Richard
Pierre Richard Cannes 2015.jpg
Дата нараджэння: 16 жніўня 1934(1934-08-16)[1][2][3] (85 гадоў)
Месца нараджэння:
Грамадзянства:
Адукацыя:
Прафесія: тэлеакцёр, кінаакцёр, комік, кінарэжысёр, сцэнарыст
Узнагароды:
афіцэр Ордэна Ганаровага легіёна
IMDb: nm0007069
pierre-richard.fr
Commons-logo.svg П’ер Рышар на ВікіСховішчы

П'ер Рышар Морыс Шарль Леапольд Дэфе (фр. Pierre Richard Maurice Charles Léopold Defays; 16 жніўня 1934, Валансьен, дэпартамент Нор) — французскі кінаакцёр-комік і рэжысёр.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 16 жніўня 1934 года ў сям'і тэкстыльнага прамыслоўца. Выхоўваўся ў сям'і свайго дзеда, нашчадка старадаўняга арыстакратычнага роду, які жыў на поўначы Францыі. Па дасягненні паўналецця П'ер Рышар з'ехаў у Парыж паступаць на драматычныя курсы, супраць чаго выступаў яго дзед. Гэта паслужыла падставай для разрыву будучага акцёра з сям'ёй.

Акцёр[правіць | правіць зыходнік]

Паступіў на знакамітыя драматычныя курсы Шарля Дзюлена, а затым праходзіў стажыроўку ў Жана Вілара. Аднак у тэатры яму не шанцавала; яму заўсёды давалі ролі другога плану.

Яму даводзілася падзарабляць выступамі на падмостках кафэ-тэатраў, радавых кабарэ і прэстыжных мюзiк-холаў. Рышар добра танцаваў.

У 1967 годзе яго запрасіў рэжысёр Іў Рабер для здымак у фільме «Блажэнны Аляксандр». Пазней Рышар зняўся ў яго ў вядомых фільмах пра прыгоды высокага бландына.

У 1976 годзе П’ер Рышар зняўся ў фільме «Цацка» рэжысёра Франсіса Вебера.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118990551 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 12 жніўня 2015.
  2. Pierre Richard // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Pierre Richard // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118990551 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 снежня 2014.