П’ер Цірар
П’ер Цірар | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
фр.: Pierre Tirard | |||||||
![]() | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Марыс Руўе | ||||||
Пераемнік | Шарль Флаке | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Шарль Флаке | ||||||
Пераемнік | Шарль дэ Фрэйсінэ | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Jean Dufour[d] | ||||||
Пераемнік | Эжэн Пацье[d] | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
27 верасня 1827[1][2][…] |
||||||
Смерць |
4 лістапада 1893[1][2][…] (66 гадоў)
|
||||||
Месца пахавання | |||||||
![]() |
П’ер Эманюэль Цірар (фр.: Pierre Emmanuel Tirard; 27 верасня 1827, Жэнева — 4 лістапада 1893, Парыж) — французскі дзяржаўны дзеяч, двойчы прэм'ер-міністр Францыі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў Жэневе ў французскай сям’і. Атрымаў адукацыю ў родным горадзе і пачаў прафесійную дзейнасць як будаўнічы інжынер. Некаторы час працаваў дзяржаўным службоўцам, але пазней змяніў прафесію і стаў ювелірам. Ягоная адкрытая апазіцыя да Другой імперыі дасягнула апагею ў 1869 годзе, калі ён падтрымаў радыкальнага кандыдата супраць Эміля Аліўе. За сваю палітычную актыўнасць стаў мэрам 2-й акругі Парыжа і быў абраны дэпутатам у ніжнюю палату парламента ад дэпартамента Сена.
Падчас Парыжскай Камуны быў вылучаны кандыдатам у Нацыянальны сход, аднак выступіў супраць дыктатарскіх метадаў Цэнтральнага камітэта. Пасля ўцёкаў з Парыжа працягнуў палітычную дзейнасць у Версалі як дэпутат ад радыкальнай левай партыі.
У 1876 і 1877 гадах зноў абраны дэпутатам, на гэты раз ад 1-й акругі Парыжа. Асаблівую ўвагу надаваў фінансам, быў старшынёй мытнай камісіі. У сакавіку 1879 года прэм’ер Уільям Генры Вадынгтан прызначыў яго міністрам сельскай гаспадаркі і гандлю — пасаду, якую ён займаў і пры наступных кіраўніках ураду: Шарле дэ Фрэйсінэ і Жулі Феры. У 1882 годзе зноў кіраваў міністэрствам гандлю, а ў наступныя гады — міністэрствам фінансаў у кабінетах Шарля Дыклера, Армана Фальера і другога ўраду Жуля Феры. У 1883 годзе атрымаў званне пажыццёвага сенатара.
Пасля абрання Садзі Карно прэзідэнтам Францыі ў 1887 годзе яму было даручана сфарміраваць урад. Яму давялося разбірацца з гучным скандалам вакол зяця прэзідэнта Жуля Грэві, які прывёў да адстаўкі апошняга, а таксама стрымліваць рэвізіянісцкую агітацыю генерала Жоржа Буланжэ. Адмова ад змянення канстытуцыі 1875 года выклікала крытыку, і 30 сакавіка 1888 года ён падаў у адстаўку. У гэтым урадзе ён адначасова займаў пасаду міністра фінансаў.
22 лютага 1889 года ў другі раз узначаліў урад, засяродзіўшыся на справе супраць Буланжэ, якога збіраўся прыцягнуць да суду разам з яго прыхільнікамі. Аднак генерал уцёк з Францыі, пазбегшы адказнасці. Таксама загадаў арыштаваць Філіпа, герцага Арлеанскага, які наведаў Францыю пад чужым імем. У сакавіку 1890 года сышоў у адстаўку з-за рознагалоссяў у пытанні французска-турэцкага гандлёвага пагаднення. У гэтым урадзе ён таксама быў міністрам гандлю і прамысловасці, а з сакавіка 1889 года — міністрам калоній. У апошнія гады жыцця вярнуўся ў палітыку як міністр фінансаў у кабінеце Аляксандра Рыбо.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б senat.fr
- ↑ а б Pierre, Emmanuel Tirard // Sycomore / Assemblée nationale Праверана 9 кастрычніка 2017.