П’етра Пампанацы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
П’етра Пампанацы
італ.: Pietro Pomponazzi
Pietro Pomponazzi.jpg
Дата нараджэння 16 верасня 1462[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 18 мая 1525 (62 гады)
Месца смерці
Месца працы
Навуковая ступень: доктар філасофіі
Альма-матар:
Commons-logo.svg П’етра Пампанацы на Вікісховішчы

П’етра Пампанацы (італ.: Pietro Pomponazzi; 16 верасня 1462, Падуя, Венецыянская рэспубліка — 18 мая 1525, Балоння, Папская вобласць) — італьянскі філосаф-схаласт перыяду рэнесанснага рэалізму; вядучы прадстаўнік арыстацелізму эпохі Адраджэння (александрыстаў).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў знатнай сям’і Мантуі ў горадзе Падуя, вучыўся ў Падуанскім універсітэце.

У 1495—1509 гадах быў прафесарам філасофіі і медыцыны ў Падуанскім універсітэце, у 1512—1525 гадах ва ўніверсітэтах Ферары і Балонні. Зрабіў вызначальны ўклад у фарміраванне традыцыі «падуанскага вальнадумства» 16 ст. У сваіх творах — «Трактат пра бессмяроцце душы» (1516), «Пра прычыны прыродных з’яў, або Пра чараўніцтва» (1520, апублікаваны 1556), «Пра фатум, свабоду волі і прадвызначэнне» (1520, апублікаваны 1567) — развіваў тэорыю дваістай ісціны, адстойваў самастойнае значэнне філасофіі, яе незалежнасць ад тэалогіі. Сцвярджаў ідэал рацыянальнага пазнання, якое заснавана на прыродным роздуме і пачуццях чалавека. Абвяргаў схаластычныя докзы бессмяротнасці чалавечай душы, бачыў прызначэнне чалавека ў разумнай і маральнай дзейнасці на карысць людзей, сцвярджаў дасягальнасць зямнога шчасця. Разумеў маральнасць як унутраны прыродны абавязак чалавека, які не параджаецца рэлігійнай верай. Выкрываў сярэдневяковыя забабоны, абвяргаў чараўніцтва, патрабаваў тлумачыць таямнічыя з’явы прыроднымі прычынамі. Прытрымліваўся дэтэрмінісцкіх поглядаў на свет, блізкіх вучэнню стаіцызму. Ідэі Пампанацы значна паўплывалі на развіццё рэнесансава-гуманістычнай філасофіі.

Уплыў на светапогляд Скарыны[правіць | правіць зыходнік]

Іх сляды выразна выяўляюцца ў светапоглядзе Скарыны. Ужо сам выбар Падуанскага ўніверсітэта, чыя слава была звязана з імем Пампанацы, як месца здачы экзаменаў на вучоную ступень доктара медыцыны сведчыць пра глыбокія веды і інтарэс Скарыны да поглядаў Пампанацы. Хоць у 1512 Пампанацы ўжо не было ў Падуі, яго ідэі панавалі сярод вучоных. Тое, што Скарына прыбыў у Падую ўжо са ступенню доктара філасофіі, сведчыць пра свядомае імкненне экзаменавацца ва ўніверсітэце, дзе панаваў найбольш блізкі яму навуковы дух. Невыпадкова, што ён атрымаў адзінадушнае адабрэнне ўсіх вучоных, якія прысутнічалі на экзамене. У дзейнасці і творах Скарыны выразна выявіўся дух «падуанскага вальнадумства»: у перакананні, што філасофская мудрасць больш адпавядае чалавечай прыродзе, чым тэалагічная, «абы, научившися мудрости» людзі «добре живучи на свете»; у імкненні вызваліць чалавечую думку з-пад апекі дагматычных аўтарытэтаў для «размножению мудрости, умения, опатрености, разуму и науки»; у трактоўцы сапраўдных ведаў як разумнага пазнання свету, дабы «имети добрые обычае и познати мудрость и науку». 3 Пампанацы збліжае Скарыну разуменне вышэйшай мэты чалавека — маральна дасканалай і грамадска карыснай дзейнасці на роднай зямлі: «каждый хрестианин свое имея дарование к посполитого доброго размножению да уделяет», дзеля «отчины своея» не шкадуючы «всякого тружания и скарбов». Беларускаму гуманісту сугучна думка Пампанацы пра незалежнасць маральных паводзін ад прыналежнасці да хрысціянскай рэлігіі; ён падкрэслівае маральную вартасць учынкаў і суджэнняў язычнікаў антычнай эпохі. Скарына закладваў асновы рэнесансава-гуманістычных тэндэнцыі да вызвалення этычнага вучэння ад афіцыйнай царкоўна-рэлігійнай дактрыны на Беларусі. Хоць у пытанні пра бессмяротнасць душы Скарына не падзяляў поўнасцю поглядаў Пампанацы пра яе натуральнае разбурэнне, ён схільны быў услед за Пампанацы бачыць сэнс жыцця ў тым, каб «оставити в науце и в книгах вечную славу и паметь свою». Гэта перамога дасягаецца добрымі справамі, маральнымі ўчынкамі, служэннем «пожитку посполитому».

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 2,0 2,1 Помпонацци Пьетро // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  3. (unspecified title) Праверана 3 ліпеня 2019.
  4. (unspecified title) Праверана 4 ліпеня 2019.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]