П’ер-Жуль Мэн

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з П'ер-Жуль Мэн)
Перайсці да: рух, знайсці
П'ер-Жуль Мэн
фр.: Pierre-Jules Mêne
Дата нараджэння:

1810(1810)

Дата смерці:

1879(1879)

Жанр:

Скульптура

Commons-logo.svg Працы на Вікісховішчы

П'ер-Жуль Мэн (18101879) — французскі скульптар. Ён лічыцца піянерам сярод скульптараў-анімалістаў XIX стагоддзя.

Мэн зрабіў шэраг скульптур жывёл, пераважна хатніх, у тым ліку коней, кароў і быкоў, авечак, коз, якія былі моднымі падчас Другой імперыі(руск.) бел.. Ён быў прадстаўніком школы французскіх анімалістаў, якая таксама ўключала Розу Банёр(руск.) бел., П'ера Луі Руіларда(англ.) бел., Антуан Луі Бары, Агюста Нікаля Каэна(руск.) бел., Франсуа Пампона(англ.) бел..

Яго працы ўпершыню паказаны ў Лондане Эрнеста Гамбартам(англ.) бел. у 1849. Мэн спецыялізаваўся на невялікіх бронзавых скульптурах, што тлумачыць той факт, чаму не адна з іх не стала грамадскай статуяй. Яго працы былі папулярныя сярод буржуазіі, існуе шмат копій кожнай скульптуры, якія часта ўпрыгожвалі вялікую колькасць прыватных дамоў таго часу. Пры гэтым якасць работ была даволі высокая.

З-за пладавітасці аўтара і шматлікіх копій яго прац, рыначная каштоўнасць скульптур Мэна не вельмі вялікая, да таго ж існуе многа падробак.

Некалькі прац скульптара захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Catalogue raisonné of Pierre-Jules Mêne by Michel Poletti and Alain Richarme (Paris, 1998). Catalogues 240 models with a history of editions from 1838 to 1933; biography; context of life and work in Second Empire Paris (in French).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі