П’ер Рышар

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з П'ер Рышар)
Перайсці да: рух, знайсці
П’ер Рышар
фр.: Pierre Richard
Pierre Richard 2010 Moscow 02.jpg
Дата нараджэння:

16 жніўня 1934(1934-08-16)[1][2] (83 гады)

Месца нараджэння:

Валансьен, дэпартамент Нор, рэгіён Нор — Па-дэ-Кале, Францыя[1]

Грамадзянства:

Flag of France.svg Францыя

Адукацыя:

Henri-Wallon School[d]

Прафесія:

тэлеакцёр, кінаакцёр, акцёр, кінарэжысёр, сцэнарыст

IMDb:

ID 0007069

pierre-richard.fr
Commons-logo.svg П’ер Рышар на ВікіСховішчы

П'ер Рышар Морыс Шарль Леапольд Дэфе (фр. Pierre Richard Maurice Charles Léopold Defays; 16 жніўня 1934, Валансьен, дэпартамент Нор) — французскі кінаакцёр-комік і рэжысёр.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 16 жніўня 1934 года ў сям'і тэкстыльнага прамыслоўца. Выхоўваўся ў сям'і свайго дзеда, нашчадка старадаўняга арыстакратычнага роду, які жыў на поўначы Францыі. Па дасягненні паўналецця П'ер Рышар з'ехаў у Парыж паступаць на драматычныя курсы, супраць чаго выступаў яго дзед. Гэта паслужыла падставай для разрыву будучага акцёра з сям'ёй.

Акцёр[правіць | правіць зыходнік]

Паступіў на знакамітыя драматычныя курсы Шарля Дзюлена, а затым праходзіў стажыроўку ў Жана Вілара. Аднак у тэатры яму не шанцавала; яму заўсёды давалі ролі другога плану.

Яму даводзілася падзарабляць выступамі на падмостках кафэ-тэатраў, радавых кабарэ і прэстыжных мюзiк-холаў. Рышар добра танцаваў.

У 1967 годзе яго запрасіў рэжысёр Іў Рабер для здымак у фільме «Блажэнны Аляксандр». Пазней Рышар зняўся ў яго ў вядомых фільмах пра прыгоды высокага бландына.

У 1976 годзе П'ер Рышар зняўся ў фільме «Цацка» рэжысёра Франсіса Вебера.

  1. 1,0 1,1 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118990551 // Общий нормативный контроль (GND) — 2012—2016.
  2. (unspecified title)