П'ер дэ Гейтэр

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
П'ер дэ Гейтэр

П'ер дэ Гейтэр (фр.: Pierre Degeyter, 8 кастрычніка 1848, Гент, Бельгія - 27 верасня 1932, Сен-Дэні, каля Парыжа) — французскі кампазітар. Аўтар музыкі міжнароднага пралетарскага гімну "Інтэрнацыянал". З 1920 член Французскай кампартыі. Па прафесіі мебельшчык. Нарадзіўся ў сям'і рабочага, перасяліўся пазней у Францыю. З дзяцінства працаваў на прадпрыемствах Ліля. Спяваў у хоры, вывучаў тэорыю музыкі, навучаўся ігры на музычных інструментах. Далучыўся да рэвалюцыйнага руху. Быў хормайстрам пеўчага таварыства "Працоўная ліра", арганізаванага лільскім аддзяленнем Працоўнай партыі. Для гэтага таварыства ў 1888 напісаў музыку на вершы Э. Пацье "Інтэрнацыянал".