Пётр Аляксандравіч Навасад

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з П. А. Навасад)
Пётр Аляксандравіч Навасад
Дата нараджэння 15 ліпеня 1939(1939-07-15)
Месца нараджэння
Дата смерці 16 чэрвеня 1994(1994-06-16) (54 гады)
Месца працы
Музычная дзейнасць
Прафесіі музыкант
Узнагароды
Заслужаны артыст Беларускай ССР

Пётр Аляксандравіч Навасад (15 ліпеня 1939, в. Шэлехава, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць — 16 чэрвеня 1994) — беларускі спявак (барытанальны тэнар), заслужаны артыст Беларусі (1989).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 15 ліпеня 1939 года ў в. Шэлехава Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці.

З 1960 года — артыст Дзяржаўнага акадэмічнага народнага хору Беларусі. Валодаў моцным, роўным ва ўсіх рэгістрах голасам прыгожага тэмбру вялікага дыяпазону, дакладнай інтанацыяй. Яго выканальніцкая манера вылучалася абаяльнасцю, шчырасцю, эмацыянальнасцю. Выконваў адказныя сола ў праграмах калектыву, у тым ліку беларускія і рускія народныя песні.

Памёр 16 чэрвеня 1994 года.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • заслужаны артыст Беларусі (1989).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]