Паўліна Кірылаўна Казакова

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з П. К. Казакова)
Паўліна Кірылаўна Казакова
Дата нараджэння 9 верасня 1941(1941-09-09) (82 гады)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Член у
Узнагароды
Ганаровая грамата Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР

Паўліна Кірылаўна Казакова (нар. 9 верасня 1941, г.п. Сасноўскае, Сасноўскі раён, Горкаўская вобласць) — беларускі архітэктар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла Беларускі політэхнічны інстытут у 1964 годзе. Працавала ў Белдзяржпраекце, з 1969 года — старшы архітэктар, кіраўнік групы архітэктараў, галоўны архітэктар праектаў у Мінскграмадзянпраекце.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1974 года. Пражывае ў Мінску.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Будынак Мінскграмадзянпраекта
Кінатэатр «Зорка Венера»

Асноўныя працы: будынак Мінскграмадзянпраекта па вул. Калектарнай (1969) у Мінску; у аўтарскім калектыве: будынак гарвыканкама (1965), мікрараёны № 1, 2 (1966), забудова вул. Леніна (1964—1967, 1979—1985), кінатэатр «Зорка Венера» (1974), 125-кватэрны шумазасцерагальны жылы дом для маласямейных (1982) у Салігорску, комплекс анкалагічнай бальніцы з аперацыйна-рэанімацыйным корпусам НДІ анкалогіі ў Бараўлянах (1975—1983).

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджана Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР (1982).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]