Пётр Міхайлавіч Раманоўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з П. Раманоўскі)
Пётр Міхайлавіч Раманоўскі
Фатаграфія
Дата нараджэння 21 верасня 1919(1919-09-21)
Месца нараджэння
Дата смерці 23 верасня 1977(1977-09-23) (58 гадоў)
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак
Жанр партрэт, пейзаж і тэматычная карціна[d]
Вучоба
Мастацкі кірунак рэалізм
Узнагароды
Ганаровая грамата Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР

Пётр Міхайлавіч Раманоўскі (21 верасня 1919, Орша, Віцебская вобласць — 23 верасня 1977) — беларускі мастак-жывапісец.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1938 годзе скончыў Віцебскае мастацкае вучылішча. Па заканчэнні быў накіраваны ва Усерасійскую Акадэмію мастацтваў.

З пачатку Вялікай Айчыннай вайны пайшоў на фронт, дзе ваяваў да вызвалення Беларусі — 3 чэрвеня 1944 года.

Працягнуў вучобу ў Ленінградскім інстытуце жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І. Я. Рэпіна, які скончыў у 1948 годзе.

З 1948 па 1954 гады выкладаў у Мінскім мастацкім вучылішчы.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

З 1949 года браў удзел у мастацкіх выстаўках. Працаваў у рэалістычным напрамку, у жанрах пейзажа, партрэта, сюжэтна-тэматычнай карціны.

Творы мастака захоўвацца ў фондах Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі. Каля 50 карцін прынесены ў дар г. Орша[1].

Вядомыя творы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Прыдзвінскі край. Гісторыя і сучаснасць. Раманоўскі Пётр Міхайлавіч(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 3 лістапада 2017. Праверана 28 студзеня 2018.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Воранава, І. Мастак жыццёвай праўды / І. Воранава // Народнае слова. — 2004. — 9 кастр. — С. 6.
  • Ершов, И. Спрятанный талант / И. Ершов // Телеком-экспресс (Орша). — 2009. — 22 окт. — С. 7.
  • Пакуты і радасці пошукаў // Яршоў, І. А. Вёрсты пройдзеных дарог / І. А. Яршоў, В. М. Сіднякова. — Магілёў, 2003. — С. 173—180.
  • Раманоўскі Пётр Міхайлавіч // Памяць. Орша і Аршанскі раён: гісторыка-дакументальная хроніка гарадоў і раёнаў Беларусі: у 2 кн./рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2000. — Кн. 2. — С. 438.
  • Яршоў, І. Вялікая Айчынная вайна ў творах мастакоў Оршы і Аршаншчыны / І. Яршоў // Телеком-экспресс (Орша). — 2009. — 7 мая, 14 мая.