РСК «Багамол»

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

РСК «Багамол» — беларускі рабатызаваны супрацьтанкавы комплекс, распрацаваны кампаніяй «Белспецзнештэхніка — Новыя тэхналогіі».

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 2010-х гадах для Беларусі, у сувязі з актывізацыяй падазронай дзейнасці НАТА на польскай тэрыторыі і стварэннем новай механізаванай дывізіі УС Польшчы непасрэдна ля межаў краіны, узрасла неабходнасць процітанкавых сродкаў. Следствам гэтага стала з’яўленне праекта «Багамол»[1].

Распрацоўка РСК вялася групай канструктараў пад кіраўніцтвам Андрэя Анісімава ў кампаніі «Белспецзнештэхніка (БСЗТ) — Новыя тэхналогіі», даччыным прадпрыемстве «Белспецзнештэхнікі». Машына зроблена з нуля без якіх-небудзь запазычанняў. 20 мая 2017 года на выставе MILEX-2017 адбыўся першы публічны паказ апарата[2].

Характарыстыкі[правіць | правіць зыходнік]

Маса комплексу з поўнай баявой загрузкай і поўнымі бакамі складае 1850 кг. Кут агляду апарата — 360 градусаў[3]. Максімальная далёкасць паразы мэтаў у аўтаматызаваным рэжыме складае 4000 м. Кругласутачная сістэма выяўлення дазваляе ў пасіўным рэжыме выявіць наземныя мэты памерам 2х2 м на далёкасці да 5000 м, а мэта тыпу «роставая фігура» — да 2000 м[1].

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

РСК стаіць на гусенічным міні-шасі. Працуе на дызельным рухавіку і электрагенератары. Электрацяга дазваляе машыне дзейнічаць бясшумна дастаткова доўга, і пры гэтым апарат застаецца халодным. «Багамол» здольны перасоўвацца па перасечанай мясцовасці. Абсталяваны наборам оптыка-электронных сістэм[3].

У «Багамоле» ўтрымліваюцца элементы штучнага інтэлекту (нейрасеткавыя інтэрфейсы). Абсталяванне робата можа разглядзець нават добра замаскіраваную мэту, а затым, сабраўшы неабходную інфармацыю, тут жа перадаць яе аператару, які будзе прымаць рашэнне. Само кіраванне вядзецца з дапамогай квадракоптара. Максімальная дыстанцыя паміж аператарам і РСК — 10 кіламетраў[3].

РСК, у залежнасці ад пажаданняў заказчыка, абсталёўваецца розным узбраеннем. У прыватнасці, могуць прымяняцца ракеты класа «Шэршань» з лазернай сістэмай навядзення, а таксама «Фагот», «Конкурс» і «Метыс» альбо з радыёкаманднай сістэмай кіравання, альбо з правадной[2].

Зноскі