РТІ (баскетбольны клуб, Мінск)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
РТІ
Заснаваны 1967
Расфарміраваны 2003
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Горад Flag of Minsk, Belarus.svgМінск

РТІ — баскетбольны клуб з Мінска. Выступаў у чэмпіянаце СССР і чэмпіянаце Беларусі па баскетболе. Прадстаўляў Мінскі радыётэхнічны інстытут (цяпер — Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі).

Каманда выступала ў чэмпіянаце СССР у першай лізе з 1967 па 1970 і з 1971 па 1972 год, і ў вышэйшай лізе з 1970 па 1971 і з 1972 да 1991. Падчас выступу ў вышэйшай лізе каманда не мела значных поспехаў і не займала прызавыя месцы.[1]

Пасля ліквідацыі чэмпіянату СССР па баскетболе каманда пачала выступаць у чэмпіянаце Беларусі. Падчас выступу ў чэмпіянаце Беларусі клуб двойчы заняў першае месца — у 1993 і 1995 годзе.[2]

У 2003 годзе клуб быў расфарміраваны. Яго пераемнікам стаў створаны ў 2006 годзе «Імпульс-БДУІР».

Зноскі