Рабочы і калгасніца

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
The Worker and Kolkhoz Woman.jpg
В. І. Мухіна
Рабочы і калгасніца. 1937
Рабочий и колхозница
Сталь. Вышыня каля 25 м

Павільён СССР на Сусветнай выстаўцы ў Парыжы, 1937

Цяпер - каля Паўночнага ўваходу на СВЦ

«Рабочы і калгасніца» — выбітны помнік манументальнага мастацтва, «ідэал і сімвал савецкай эпохі», які ўяўляе сабой дынамічную скульптурную групу з двух фігур з паднятымі над галовамі сярпом і молатам. Аўтар — Вера Мухіна; канцэпцыя і кампазіцыйная задума архітэктара Барыса Іафана. Манумент выкананы з нержавеючай хроманікелевай сталі. Вышыня каля 25 м (вышыня павільёна-пастамента — 33 м). Агульная вага — 185 тон.

Стварэнне[правіць | правіць зыходнік]

Была створана для савецкага павільёна на Сусветнай выставе ў Парыжы ў 1937 годзе. Ідэйная задума скульптуры і першы макет належаў архітэктару Б. М. Іафану, які перамог у конкурсе на будаўніцтва павільёна. У архітэктара яшчэ падчас працы над конкурсным праектам «вельмі хутка нарадзіўся вобраз... скульптуры, юнак і дзяўчына, якія ўвасабляюць сабой гаспадароў савецкай зямлі — працоўны клас і калгаснае сялянства. Яны высока ўзнімаюць эмблему Краіны Саветаў — серп і молат».

На стварэнне «Рабочага і калгасніцы» Іафана наштурхнула, па сцвярджэнні яго сакратара І. Ю. Эйгеля, ідэя антычнай статуі «Тыранаборцы», якая паказвае Гармодыя і Арыстагітона, якія стаяць поруч з мячамі ў руках, і скульптура «Ніка Самафракійская».

На скульптуру быў аб'яўлены конкурс, які выйграла скульптар В. І. Мухіна.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Маскоўскія скульптурныя помнікі, манументы, мемарыялы