Перайсці да зместу

Рабства

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Рабства — прымусовае падпарадкаванне адной асобы іншай, або адной групы людзей іншай. Раб не мае асабістых правоў уласнасці, яго можна было прадаць, забіць.

Рабства ў пэўных відах існавала ва ўсіх народаў, хоць не ўсюды развілася ў грамадска-эканамічную фармацыю. Рабаўладальніцкі лад як фармацыя існаваў з V-га ці IV-га тыс. да н. э. да IIIV стст. н. э. Росквіту дасягнуў у Старажытнай Грэцыі (VIV стст. да н. э.) і РымеII ст. да н. э.). У Кітаі рабаўладальніцкі лад заменены феадальным яшчэ ў I-м тыс. да н. э. У старажытных славян, германцаў і іншых рабства было толькі ў выглядзе ўкладу. У рабаўладальніцкім грамадстве асноўнымі антаганістычнымі класамі былі рабы і рабаўладальнікі; існаваў таксама клас дробных вытворцаў — свабодных сялян і рамеснікаў. Паводле становішча, замацаванага юрыдычнымі нормамі, раб быў маёмасцю: гаспадар мог яго купіць, прадаць і ў некаторых рэдкіх выпадках — забіць.

У залежнасці ад гістарычных тыпаў і разнавіднасцей рабаўладальніцкіх грамадстваў і дзяржаў, а таксама этапаў іх развіцця адрозніваюць патрыярхальнае рабства (характэрна для часоў распаду абшчынна-родавага ладу і зараджэння класаў), усходняе (у Старажытнай Індыі і Кітаі рабы належалі дзяржаве, храмам, уладарам і асобным прадстаўнікам знаці) і антычнае (краіны міжземнаморскага басейна). На тэрыторыі Беларусі ў час распаду абшчынна-родавага ладу існавала патрыярхальнае рабства, але рабаўладальніцтва не набыло тут класічных рыс і не стала асновай вытворчасці.

У XVIXVIII стст. у Іспаніі, Партугаліі і Вялікабрытаніі, а ў Амерыцы - у XVIIIXIX стст. рабская праца сталася падмуркам эканомікі, мільёны афрыканцаў вывозіліся з кантыненту ў іншыя краіны і выкарыстоўваліся як безкаштоўныя прылады працы, працуючы на плантацыях, а пазней - на мануфактурах. Шмат хто з іх хутка паміраў, але ўсё адно выгода ад падобнай эксплуатацыі была велічэзнай.

Рабства ў Брытанскай імперыі было забароненае ў 1833 г., у ЗША — часткова ў 1-й палове XIX ст., канчаткова — у час Грамадзянскай вайны (1863). Аднак, нелегальна рабства працягвае існаваць ў некаторых краінах і ў наш час. [1]

Зноскі

  1. A Global Alliance Against Forced Labour. ISBN 92-2-115360-6. {{cite book}}: Невядомы параметр |unused_data= ігнараваны (даведка)
  • Рабаўладальніцкі лад // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / БелЭн; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. — С. 26. — ISBN 985-11-0214-8.