Лістападныя, часта калючыя, дрэвы або кусты. Лісце непарнаперыстаскладанае, аснова чаранка ўтварае покрыва, якое ахоўвае пазушныя пупышкі. Кветкі белыя, ружовыя, чырвоныя ў гронках. Плод — лінейна падоўжаны боб.
Драўніна ў рабініі псеўдаакацыі шчыльная, трывалая з цёмна-жоўтым ядром і светлай абалонай; ідзе на выраб мэблі, добра паліруецца. Адна з лепшых меданосаў. Выкарыстоўваецца для замацавання пяскоў, малаплодных і засоленых глеб, схілаў яроў і інш. Дэкаратыўныя расліны. Культывуюцца ў садах і парках.
Рабінія псеўдаакацыя парушае цыкл азоту ў глебе(руск.) (бел. і псуе мясцовыя экасістэмы, за што занесеная ў чорны спіс у 41 краіне Еўропы[3]. З 31.12.2016 года на тэрыторыі Беларусі расліна занесеная ў чорны спіс і забаронена да інтрадукцыі і (або) акліматызацыі[4].