Равелін

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Равелін

Равелі́н (ад лац.: ravelere «аддзяляць») — дапаможнае фартыфікацыйнае збудаванне, звычайна трыкутнай формы, якое змяшчалася перад крапасным ровам паміж бастыёнамі.

Равеліны ўяўляюць сабой мураваную агароджу з казематамі для стралкоў, або складаюца з рова і вала, звычайна маючага мураваную абліцоўку[1]. Равеліны ўжываліся для прыкрыцця крапасных сценаў ад артылерыйскага агню і атак праціўніка, для абстрэлу блізкіх подступаў да крэпасці і для засяроджання войска перад выпадамі.

Выкарыстоўваліся ў XVI—XIX[1] стагоддзях.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13: Праміле — Рэлаксін.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]