Равенскі экзархат

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Равенскі экзархат — візантыйская правінцыя на Апенінскім паўвостраве з цэнтрам у горадзе Равена. Вядомы як фарпост супраць наступу варвараў. Захоплены Лангабардскім каралеўствам у 751 г. Адваяваны франкамі ў 754 г. Згодна з дамовай у Павіі 756 г. перададзены Папе Рымскаму (гэтая падзея запачаткавала Папскую дзяржаву).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

І. А. Еўтухоў. Слоўнік-даведнік «Страны и народы средневекового Запада». Мн. 2008.