Равяцічы (гміна)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Равяціцкая гміна)
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Равяцічы
польск.: Gmina Rewiatycze
Краіна
Уваходзіць у Пружанскі павет
Адміністрацыйны цэнтр Равяцічы
Дата ўтварэння 1921
Дата скасавання 1932
Насельніцтва (1921) 3 273[1]

Гміна Равяцічы (польск.: Gmina Rewiatycze, таксама gmina Rewjatycze) — колішняя вясковая гміна, якая існавала да 1932 года ў Палескім ваяводстве Польскай Рэспублікі (цяпер тэрыторыя Беларусі). Сядзіба размяшчалася ў Равяцічах[2].

У міжваенны перыяд гміна ўваходзіла ў склад Пружанскага павета Палескага ваяводства[1]. 22 студзеня 1926 года ў склад гміны Равяцічы перададзена частка тэрыторыі скасаванай гміны Чарнякава, у той час як частка тэрыторыі гміны Равяцічы перададзена гмінам Міжлессе (новаўтворанай) i Бяроза-Картузская[3].

1 красавіка 1932 года гміна скасавана, яе тэрыторыя ўключана ў склад гмін Малеч і Сігневічы (новаўтворанай)[4].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VIII — Województwo Poleskie, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1924
  2. Główny Urząd Statystyczny w Warszawie: Województwa centralne i wschodnie Rzeczypospolitej Polskiej — podział na gminy według stanu z dnia 1.IV 1933 roku, Książnica-Atlas, Lwów 1933
  3. Dz. U. z 1926 r. Nr 7, poz. 46
  4. Dz. U. z 1932 r. Nr 17, poz. 109