Равяцічы (Бярозаўскі раён)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Аграгарадок
Равяцічы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1643
Аўтамабільны код
1
Равяцічы на карце Беларусі ±
Равяцічы (Бярозаўскі раён) (Беларусь)
Равяцічы (Бярозаўскі раён)
Равяцічы (Бярозаўскі раён) (Брэсцкая вобласць)
Равяцічы (Бярозаўскі раён)

Равя́цічы[1] (трансліт.: Raviacičy, руск.: Ревятичи) — аграгарадок у Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Сігневіцкага сельсавета. Размешчана за 15 км на паўднёвы захад ад Бярозы, за 13 км ад чыгуначнай станцыі Бяроза-Картузская, за 1 км ад шашы БрэстМінск.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Вялікае Княства Літоўскае[правіць | правіць зыходнік]

У 1563 годзе ў Дабучынскай воласці Кобрынскай эканоміі, у абшары двара Блудзенскага і войтаўства Блудзенскага, тут працаваў каралеўскі вадзяны млын. У канцы XVI ст. — шляхецкая ўласнасць у Берасцейскім павеце Берасцейскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага.

Пад уладай Расійскай імперыі[правіць | правіць зыходнік]

Пасля Трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай з 1795 года ў складзе Расійскай імперыі. У 1856 годзе ў Пружанскім павеце Гродзенскай губерні. У 1881 годзе цэнтр Равяціцкай воласці, дзейнічалі валасное праўленне, царква, карчма, кузня. У 1885 годзе было адкрыта народнае вучылішча ў прыватным доме. Паводле перапісу 1897 года сяло, дзейнічалі царква, народнае вучылішча, валасное праўленне, хлебазапасны магазін, кузня, крама, піцейны дом. Каля сяла сядзіба.

Найноўшы час[правіць | правіць зыходнік]

Многія вяскоўцы ў 1900-я г. ад'язджалі на заробкі ў Амерыку і Канаду. У 1914 годзе з пачаткам Першай сусветнай вайны значная частка вяскоўцаў эвакуіравалася ў глыб Расіі. З 1915 года акупіравана германскімі войскамі, з 1919 года да ліпеня 1920 года і з жніўня 1920 года — войскамі Польшчы. У ліпені 1920 устаноўлена савецкая ўлада.

З 1921 года ў складзе Польшчы. У 1924 годзе вёска, цэнтр Равяціцкай гміны Пружанскага павета Палескага ваяводства.

27 лютага 1932 года Равяціцкая гміна скасавана, вёска далучана да Сігневіцкай. У 1920-я гг. была створана ячэйка КПЗБ (арганізатар Ф. Руднік), у 1930-я г., калі памешчык Нейгоф-Лей прадаў лес каля вёскі англійскай фірме, адбываліся забастоўкі.

З 1939 года ў БССР. З 1940 года вёска, цэнтр Равяціцкага сельсавета. Быў створаны калгас «Запаветы Леніна», першапачаткова з 20 гаспадарак. У сельсавеце ў той час дзейнічалі 4 пачатковыя школы, млын, магазін, вёска не мела тэлефоннай сувязі.

У 19411944 гг. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Акупанты загубілі 7 жыхароў вёскі, на фронце загінулі 16 воінаў-землякоў. У брацкай магіле пахаваны савецкія воіны, партызаны і мірныя жыхары, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну1967 на магіле пастаўлены абеліск).

10 студзеня 1948 года быў адноўлены створаны перад вайной калгас «Запаветы Леніна». 16 ліпеня 1954 года Равяціцкі і Сігневіцкі сельсаветы аб'яднаны ў адзіны Сігневіцкі.

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

Дзейнічаюць сярэдняя школа, Дом культуры, аддзяленне сувязі, магазін.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Равя́тычы

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]