Раві Шанкар
Раві Шанкар | |
---|---|
хіндзі: रवि शंकर | |
![]() | |
Род дзейнасці | кампазітар, sitarist, кінарэжысёр, палітык |
Дата нараджэння | 7 красавіка 1920[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 11 снежня 2012[1][2][…] (92 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Веравызнанне | Індуізм |
Жонка | Annapurna Devi[d] |
Дзеці | Нора Джонс, Shubbo Shankar[d] і Anoushka Shankar[d] |
Член у | |
Узнагароды і прэміі | |
Сайт | ravishankar.org |
![]() |
Раві Шанкар (7 красавіка 1920, Варанасі — 11 снежня 2012, Сан-Дыега) — індыйскі музыкант, кампазітар, шырока вядомы як віртуоз гульні на сітары. Унёс вялікі ўклад у папулярызацыю ў заходніх краінах індыйскай класічнай музыкі ў цэлым і яе інструментаў і выканаўцаў у прыватнасці. Важную ролю пры гэтым адыгралі як знаёмства з гуртом The Beatles і доўгае сяброўства з іх гітарыстам Джорджам Харысанам (Харысан вучыўся ў Раві гульні на сітары), так і асабістая харызма Раві Шанкара.
Выступаў на легендарных фестывалях у Мантэрэі (1967) і Вудстаку (1969), у 1960-х гадах канцэртаваў разам з Іегудзі Менухіным (у студзені 1967 года быў выпушчаны рэліз «West Meets East», які адлюстроўвае іх сумесную дзейнасць).
Працаваў у кіно з Сацьяджытам Раем, Мрыналам Сенам, Норманам Мак-Ларэнам, Оліверам Стоўнам, Рычардам Атэнбора і інш., яму належыць музыка больш чым да трыццаці ігравых і дакументальных фільмаў.
Музычная кар’ера Раві Шанкара доўжылася больш за шэсць дзесяцігоддзяў, а яго міжнародная кар’ера, паводле «Кнізе рэкордаў Гінеса», з’яўлялася самай працяглай у свеце. Насіў ганаровае званне «пандыт» (з санскр. — «навуковец», тытул даваўся звычайна рэлігійным настаўнікам высокага рангу).
Ад першай жонкі Анапурны Дэві меў сына Шубхендра Шанкара (1942—1992), кампазітара, музыканта і мастака. Бацька спявачкі Норы Джонс (ад Сью Джонс, нар. 1979) і Анушкі Шанкар (ад Суканьі Шанкар, нар. 1981), амерыканскай сітарысткі і кампазітара.
Раві Шанкар быў індуістам і вегетарыянцам. З 1960-х гадоў ён жыў у ЗША, у Каліфорніі.
Зноскі
- ↑ а б Deutsche Nationalbibliothek Record #118764993 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 26 красавіка 2014.
- ↑ а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ а б Ravi Shankar // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118764993 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
- ↑ Portrait of the artist: Ravi Shankar, musician // The Guardian — UK: GMG, 2011. — ed. size: 161152 — ISSN 0261-3077
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118764993 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
- ↑ LIBRIS — 2018. Праверана 24 жніўня 2018.
- Асобы
- Нарадзіліся 7 красавіка
- Нарадзіліся ў 1920 годзе
- Нарадзіліся ў Брытанскай Індыі
- Памерлі 11 снежня
- Памерлі ў 2012 годзе
- Памерлі ў Сан-Дыега
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і літаратуры
- Рыцары-Камандоры ордэна Брытанскай імперыі
- Камандоры ордэна Ганаровага легіёна
- Камандоры французскага Ордэна мастацтваў і літаратуры
- Кавалеры Бхарат Ратна
- Лаўрэаты Імператарскай прэміі Японіі
- Нарадзіліся ў Варанасі
- Памерлі ў Сан-Дыезе