Рагазнянскае
Рагазнянскае | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 145 м[1] |
Даўжыня | 1,1 км |
Шырыня | 0,5 км |
Плошча | 0,43 км² |
Аб’ём | 0,00085 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 3,3 км |
Найбольшая глыбіня | 5,8 м |
Сярэдняя глыбіня | 2,62 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 3 км² |
Выцякаюць | Серадовая рэчка |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Брэсцкая вобласць |
|
|
|
|
|
|
Рагазня́нскае, Збунінскае — возера ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі ў басейне ракі Серадовая рэчка. Размяшчаецца ў 30 км на поўдзень ад Брэста, у 3,5 км на захад ад вёскі Рагозна. Уваходзіць у склад Брэсцкіх азёр.
Плошча возера складае 0,43 км². Найбольшая глыбіня 5,8 м, сярэдняя 2,62[2] м. Даўжыня возера 1,1 (0,97[2]) км. Найбольшая шырыня 0,5 (0,72[2]) км. Даўжыня берагавой лініі возера складае 3,3 (3,4[2]) км, плошча вадазбору 3 км². Аб’ем вады ў возеры 0,85 (1,05[2]) млн м³.
Катлавіна возера суфазійна-карставага тыпу. Схілы катлавіны маюць вышыню 3—4 метры, парослыя лесам. На поўначы і ўсходзе возера акаймаванае дзюнамі. Катлавіна складаецца з двух плёсаў.
Берагі возера высокія, на захадзе — сплавінныя. Дно плоскае, высланае пясчанымі і глеістымі адкладамі. Зона мелкаводдзя мае шырыню да 100 метраў. Возера зарастае ўздоўж берагоў. Рагазнянскае злучанае канавай з возерам Белым. З возера выцякае ручай у Серадовую рэчку.
Возера размяшчаецца ў межах курортнай зоны «Белае». На беразе возера пабудаваны санаторый «Бярэсце».
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
- ↑ а б в г д Морфометрические параметры озёр Брестской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Архівавана 17 кастрычніка 2019. (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Рагазня́нскае возера, Збунінскае возера // Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — С. 304—305. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Рагазня́нскае возера, Збунінскае возера // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 194. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
- Навумчанка Л. Б. Рагазня́нскае возера, Збунінскае возера // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — С. 334. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Общая характеристика озёр Брестской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Архівавана 2 студзеня 2023. (руск.)
- Морфометрические параметры озёр Брестской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Архівавана 17 кастрычніка 2019. (руск.)