Рагаля (герб)
Рага́ля (польск.: Rogala) — прыватнаўласніцкі герб, вядомы з сярэдзіны XIII ст. Гербам карысталася больш за 150 родаў Беларусі, Украіны, Літвы і Польшчы, у тым ліку Ажахоўскія, Завадскія, Іваноўскія, Красіцкія.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Паданне спасылаецца на выпадак у 1109 годзе, калі падчас вяртання з паходу на Прусію і Памеранію польскі князь Баляслаў III Крывавусты спыніўся каля вёскі Раські для адпачынку. Падчас палявання на прыбліжанага князю рыцара Біберштэйна наляцеў раз’ятраны буйвал. Біберштэйн, не разгубіўшыся, схапіў жывёлу за рог і так сціснуў у руцэ, што той зламаўся. Гэта бачыў Баляслаў і дазволіў рыцару дадаць да яго герба з аленевым рогам рог буйвала.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Шчыт герба падзелены вертыкальна папалам. У 1-м, чырвоным полі сярэбраны аленевы рог з 4 адросткамі, у 2-м, сярэбраным полі чырвоны буйвалавы рог; клейнод — над прылбіцай з каронай такія ж самыя рогі.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
- Рагаля // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — С. 39. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Рагаля (герб)
- Рагаля (герб) на сайце Электронная энцыклапедыя «Вялікае Княства Літоўскае»
- Herbu Rogala