Рагаліснік напаўапушчаны
Рагаліснік напаўапушчаны | |||||||||||||||||
![]() Рагаліснік напаўапушчаны (Ceratophyllum submersum) ва ўмовах акварыума | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
Ceratophyllum submersum L., 1763 | |||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||
Ахоўны статус | |||||||||||||||||
|
Рагаліснік напаўапушчаны, вадзяная крапіва, рагалісцік[1][2][3][4] (Ceratophyllum submersum) — від двухдольных раслін сямейства Рагаліснікавыя (Ceratophyllaceae). Расліна ўпершыню апісана ў 1763 годзе шведскім сістэматыкам Карлам Лінеем[5][6].
Распаўсюджанне і асяроддзе пражывання
[правіць | правіць зыходнік]Шырока распаўсюджаны ў Еўропе, сустракаецца таксама ў Азіі (Казахстан) і Афрыцы (Камерун, Чад, Кенія, Нігерыя, Танзанія).
Расце ў азёрах, сажалках і канавах. Пераносіць салёную ваду[7].
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]
Пагружаная ў ваду ярка-зялёная шматгадовая расліна.
Лісце сегментаванае, мяккае, ніткападобнае.
Кветкі дробныя, зялёнага колеру[8].
Заўвагі па ахове
[правіць | правіць зыходнік]Знікненне водна-балотных угоддзяў прыводзіць да страты некаторых субпапуляцый. У Эстоніі і Швейцарыі від класіфікуецца як які знаходзіцца пад пагрозай да знікнення. Тым не менш, па дадзеных Міжнароднага саюза аховы прыроды від не патрабуе прыродаахоўных мерапрыемстваў (статус «LC»); агульная колькасць папуляцый стабільная[7].
Сінонімы
[правіць | правіць зыходнік]Сінанімічныя назвы[6]:
- Ceratophyllum demersum var. laeve Crép.
- Ceratophyllum granulosum Schur
- Ceratophyllum submersum var. granulosum (Schur) Nyman
- Ceratophyllum submersum var. inerme Van Haes.
- Ceratophyllum submersum var. submersum
- Ceratophyllum submersum subsp. submersum
- Ceratophyllum verruculosum Rich.
Зноскі
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 8. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
- ↑ Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
- ↑ Рагаліснік напаўапушчаны: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- ↑ Tropicos | Name — Ceratophyllum submersum L
- ↑ а б Ceratophyllum submersum L. — The Plant List
- ↑ а б Ceratophyllum submersum (Soft Hornwort)
- ↑ Soft Hornwort — Ceratophyllum submersum | NatureSpot