Рагачоў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Горад
Рагачоў
Рагачоўскія краявіды 02.jpg
У цэнтры горада
Сцяг Герб
Сцяг Герб
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Першае згадванне
Водныя аб'екты
Насельніцтва
34 825 чалавек[1] (2017)
Часавы пояс
Тэлефонны код
2339
Аўтамабільны код
3
Рагачоў на карце Беларусі ±
Рагачоў (Беларусь)
Рагачоў
Рагачоў (Гомельская вобласць)
Рагачоў

Рагачо́ў[2] (афіц. транс.: Rahačoŭ) — горад раённага падпарадкавання ў Гомельскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Рагачоўскага раёна. За 121 км на поўнач ад Гомеля. Чыгуначная станцыя на лініі Магілёў-Жлобін. Аўтадарогі на Бабруйск, Магілёў, Слаўгарад, Жлобін. Прыстань на р. Днепр. Насельніцтва 34 825 чал. (2017)[1].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Старажытнасць[правіць | правіць зыходнік]

Умацаваны цэнтр старажытнага Рагачова — Замкавая гара — размешчаны на месцы гарадзішча мілаградскай і штрыхаванай керамікі культур. Гарадзішча займала край мыса каля сутокаў Друці з Дняпром. Пляцоука блізкая да трохвугольнай, ад карэннага берага аддзялялася лугападобным ровам. 3 трох бакоў была ахавана высокімі стромкімі схіламі, а з боку поля — ровам. Штучныя ўмацаванні не захаваліся, уезд размяшчаўся з паўднёвага боку. Знойдзены прылады працы (нажы, сярпы, разцы, сякеры і інш.), прадметы побыту (фрагменты замкоў і ключы, шылы, крэсівы, пісала і інш.), зброя і рыштунак конніка (наканечнікі стрэл, фрагменты шпор, дэталі цугляў), ювелірныя вырабы (шпількі, пярсцёнкі, паясныя спражкі), касцяныя вырабы (арнаментаваныя накладкі, абломак шахматнай фігуры), а таксама рыбалоўныя кручкі, фрагменты ганчарнага посуду. Старажытнае насельніцтва Рагачова займалася земляробствам, жывёлагадоўляй, рыбалоўствам, паляваннем, былі развіты апрацоўка жалеза, каляровых металаў, косці, дрэва і інш., існавалі гандлёвыя сувязі з Кіевам і Валынню. На думку П. Ф. Лысенкі, паселішча Замкавай гары ўзнікла ў XI ст. Найбольш верагодна, што горад вырас з феадальнага замка.

Перыяд Кіеўскай Русі[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню ўпамінаецца ў Іпацьеўскім летапісе пад 1142 г. пры апісанні раздачы кіеўскім князем Усеваладам Ольгавічам сваім братам гарадоў Тураўскай і Уладзімірскай зямель. Уваходзіў, верагодна, у Тураўскае княства. Другі раз упамінаецца ў летапісе пад 1188 г. пры апісанні аблогі Святаславам Усеваладавіча г. Друцка.

У складзе ВКЛ[правіць | правіць зыходнік]

З канца XIII ст. ў складзе Вялікага Княства Літоўскага, уладанне князя Даўмонта. У XIV — XVIII стст. цэнтр Рагачоўскай воласці, кіраваўся старостам. У 1509 г. пінскі князь Фёдар Іванавіч і яго жонка Алена завяшчалі Рагачоў (у ліку іншых гарадоў) каралю польскаму і вялікаму князю літоўскаму Жыгімонту I Старому. У 1548 г. тут існавала царква св. Кузьмы і Дзям'яна. У XVI cт. на месцы старажытнага гарадзішча быў пабудаваны Рагачоўскі замак з Рагачоўскім палацам, які меў стратэгічнае значэнне і ў XVII ст. ўваходзіў у сістэму пагранічнай абароны на Дняпры (спалены ў 1654 г., канчаткова знішчаны ў 1780 г.). У 1566 г. згадваецца царква Святых Кузьмы і Дзям’яна[3]. У час вайны Маскоўскай дзяржавы з ВКЛ 1534—1537 гг. і вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1657 гг. горад некалькі разоў захопліваўся маскоўскімі войскамі і пацярпеў ад ваенных дзеянняў. У канцы XVI ст. ў ваколіцах Рагачова дзейнічалі казацка-сялянскія атрады С. Налівайкі і Дубіны.

У складзе Расійскай імперыі[правіць | правіць зыходнік]

Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалитай 1772 г. у складзе Расійскай імперыі, цэнтр Рагачоўскага павета Рагачоўскай правінцыі. У 17771796 гг. і з 1802 г. у Магілёўскай, у 17961802 гг. у Беларускай губернях. 16 жніўня 1781 г. атрымаў герб (у залатым полі чорны барановы рог). У 1880 г. — 560 дамоў, 2 цагельні, канатны, піваварны, мылаварны і 2 гарбарныя заводы. У 1900 г. працавала 36, у 1913 г. — 50 фабрык и заводащ. У 1902 г. праз Рагачоў пракладзена чыгунка Магілёў — Жлобін. Падчас рэвалюцыя 1905—1907 гг. У горадзе прайшлі забастоўкі працоўных. У 1906 г. адкрыта Рагачоўскае рэальнае вучылішча, пазней Рагачоўская настаўніцкая семінарыя.

Перыяд рэвалюцый і Грамадзянскай вайны[правіць | правіць зыходнік]

Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 2017 г. створаны Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў. 31 мая 1917 г. у горадзе аформілася бальшавіцкая арганізацыя, у лістападзе 1917 г. створаны атрад Чырвонай гвардыі і Ваенна-рэвалюцыйны камітэт. З 13 да 30 студзеня 1918 г. горад быў заняты 1-м польскім корпусам на чале з Ю. Р. Доўбар-Мусніцкім. З лютага да 22 лістапада 1918 г. горад быў акупаваны войскамі кайзераўскай Германіі. Дзейнічала Рагачоўскае камуністычнае падполле.

У складзе савецкай дзяржавы[правіць | правіць зыходнік]

З мая 1919 г. у Гомельскай губерні РСФСР, з 1924 г. у БССР, цэнтр Рагачоўскага раёна Бабруйскай акругі (да 1930 г.), з 1938 г. — Гомельскай вобласці. У 19361941 гг. і з 1944 г. дзейнічаў настаўніцкі інстытут. 2 ліпеня 1941 г. акупіраваны нямецкімі войскамі, 13 ліпеня 1941 г. вызвалены Чырвонай Арміяй у ходзе Рагачоўска-Жлобінскай аперацыі 1941 г. З 14 жніўня 1941 да 24 лютага 1944 гг. зноў акупіраваны. За ўвесь час акупацыі ў горадзе і раёне загублена 6,3 тыс. чал. Дзейнічала Рагачоўскае патрыятычнае падполле. Вызвалены ў ходзе Рагачоўска-Жлобінскай аперацыі 1944 г. войскамі 1-й і 50-й арміі 1-га Беларускага фронту. 13 вайсковым часцям і злучэнням нададзены ганаровыя найменні «Рагачоўскіх». У 1971 г. знойдзены Рагачоўскі манетны скарб. З 27 лютага 1978 г. горад абласнога падпарадкавання.

Сучаснасць[правіць | правіць зыходнік]

19 красавіка 2010 г. горад узнагароджаны вымпелам «За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны».

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Прадпрыемствы харчовай, будаўнічых матэрыялаў прамысловасці. Гасцініца «Днепр».

Культура[правіць | правіць зыходнік]

Рагачоўскі музей народнай славы.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Графіці на жылым доме адлюстроўвае Уладзіміра Караткевіча, які шмат часу правёў у Рагачове

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Ваганава, А. Рагачоў / Ала Ваганава // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі / БелЭн; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. Т. 6. Кн. 1: Пузыны – Усая. – Мн.: БелЭн, 2001. – 591 с.: іл. – С. 39. – ISBN 985-11-0214-8.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]