Рагачоўская правінцыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рагачоўская правінцыя
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 1772
Дата скасавання 1775
Плошча
  • 15 579,05 км²

Рагачоўская правінцыя — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на Беларусі ў складзе Магілёўскай губерні ў 17721776 гг. Цэнтр — г. Рагачоў. Паводле ўказа ад 2 жніўня 1773 г. падзялялася на Рагачоўскі, Гомельскі і Чачэрскі паветы. Плошча каля 1426 тыс. дзесяцін, 105 сёл, 473 вёскі (у 1774 г. — 114 420 чалавек), 11 мястэчак (4 747 чалавек). На тэрыторыі правінцыі былі 23 староствы з 50 547 сялянамі мужчынскага полу, буйнейшыя з іх — Гомельскае (2553 дымы, 23 504 чалавек, 250 982 дзесяцін зямлі) і Чачэрскае (1057 дымоў, 9181 чалавек, 96 535 дзесяцін зямлі). З Чачэрскага староства, падараванага беларускаму генера-губернатару З. П. Чарнышову, 5 лютага 1774 г. утвораны першы ў Расійскай імперыі маярат.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Анішчанка, Я. Рагачоўская правінцыя / Яўген Анішчанка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. — С. 41. — ISBN 985-11-0214-8.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]