Рагачоўскі гаон
Рагачоўскі гаон | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 1858 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 5 сакавіка 1936[1] |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Род дзейнасці | рабін |
![]() |
Ёсеф Розін, больш вядомы як Рагачоўскі гаон (Rogatchover Gaon, «Рагачоўскі геній»; 1858, Рагачоў — 5 сакавіка 1936, Вена) — рабін, адзін з найзначнейшых у свой час знаўцаў Талмуда.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў 1858 годзе ў Рагачове.
Бліскучыя здольнасці праявіў яшчэ ў раннім дзяцінстве. Да 10 гадоў перасягнуў ведамі ўсіх настаўнікаў у акрузе і самастойна вывучаў раздзел Талмуда «Нязікін» з каментарамі. Па дасягненні ўзросту бар-міцвы бацька паслаў яго вучыцца ў Слуцк, дзе яго настаўнікам быў рабін Ёзэф Доў Салавейчык з Валожына. Затым Розін навучаўся ў Шклове ў хасідскага настаўніка Іехуды Лейба з Копысі, прадстаўніка сям’і Шнеерсон, і далучыўся да руху Хабад. У 1881 годзе пасля вяселля пасяліўся ў Варшаве, дзе вывучаў Тору і свецкія навукі. У 1889 годзе абраны духоўным равінам хасідскай абшчыны Дзвінска. Праславіўся шырокім і глыбокім веданнем Вавілонскага і Іерусалімскага Талмуда, старажытнай і сярэднявечнай равіністычнай літаратуры. У даследаванні Пяцікніжжа і Талмуда, у тлумачэннях ужываў нярэдка рацыянальны і гістарычны падыход, прыняты ў еўрапейскай навуцы. З меркаваннем Розіна лічыліся цадзікі (набожныя вернікі), з ім супрацоўнічалі і прадстаўнікі свецкай навукі.
У 1914 годзе апынуўся ў зоне баёў Першай сусветнай вайны і з’ехаў у Петраград, дзесяць гадоў быў там хасідскім рабінам. У 1924 годзе вярнуўся ў Дзвінск і зноў стаў на чале абшчыны.
Разін падрыхтаваў да друку і апублікаваў пяць тамоў сваіх каментароў да «Мішні Тора» Майманіда (1903—1908) і два тамы тлумачэнняў. Чатыры наступныя тамы тлумачэнняў падрыхтаваны да друку вучнямі Розіна і выйшлі ў 1935-1938 гадах. Збор твораў Розіна ў пяці тамах, які ўключае прававыя навелы (хіддушым) да Мішны і каментары да Пяцікніжжа, выйшаў у 1960-1965 гадах.
Памёр 5 сакавіка 1936 года ў Вене, дзе праходзіў лячэнне ў санаторыі.
Пахаваны ў Даўгаўпілсе на яўрэйскіх могілках паміж пахаваннямі рабіна Мэір Сімха і рэшткамі 25 скруткаў Торы, якія пацярпелі ад пажару. У 1939 годзе на ягонай магіле быў пастаўлены помнік па праекце мясцовага архітэктара Натана Кірша. У 1970-х гадах старыя яўрэйскія могілкі былі знішчаны, але па просьбе яўрэйскай абшчыны частку пахаванняў, у тым ліку прах Розіна, перанеслі ў так званую яўрэйскую секцыю камунальных могілак Даўгаўпілса[2].
Зноскі
- ↑ Rogatchover Gaon // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ «Из его мозга можно сделать двух Эйнштейнов». О великом раввине из Даугавпилса
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Рагачоўскі гаон