Рагнвальд Дурны
Рагнвальд Дурны | |
---|---|
|
|
Нараджэнне | 1100[1] |
Смерць | 1126[1] |
Месца пахавання | |
Маці | Хелена |
Дзейнасць | манарх |
![]() |
Рагнвальд Дурны (шведск.: Ragnvald Knaphövde) — кароль Швецыі, які кіраваў прыблізна ў 1130 годзе. Бацькі невядомыя, магчыма быў сынам Інгэ Старэйшага.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Пасля смерці Інгэ Малодшага ў Швецыі пачаліся смутныя часы. Ва Упландзе каралём быў абраны Рагнвальд. Па традыцыі новы кароль павінен быў здзейсніць «Эрыксгату» — аб’езд падуладных яму зямель. У выніку яго прызналі ў Эстэргётландзе, аднак пры наведванні Вестэргётланда Рагнвальд зрабіў глупства, не ўзяўшы ў закладнікі прадстаўнікоў знаці мясцовых гётаў. У выніку кароль быў забіты, а гёты абралі сваім каралём дацкага прынца Магнуса Моцнага. Улада свеяў над гётамі была адноўлена толькі праз некалькі дзесяцігоддзяў Сверкерам Старэйшым.
Зноскі
- ↑ а б Reginald Knobhead // Find a Grave — 1996. Праверана 9 кастрычніка 2017.