Перайсці да зместу

Рагнед Малахоўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рагнед Малахоўскі
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 5 верасня 1984(1984-09-05) (41 год)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, мастак, перакладчык
Гады творчасці з 2001
Жанр паэзія
Мова твораў беларуская
Дэбют «Літаратура і Мастацтва» (2003)
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі Мінская абласная прэмія ў галіне літаратуры

Рагнед Юр’евіч Малахоўскі (нар. 5 верасня 1984(1984-09-05), Сеймчан, Магаданская вобласць) — беларускі паэт, перакладчык, рэдактар, фатограф.

Беларус. Нарадзіўся ў сям’і мастака. У 1987 годзе з бацькамі і старэйшым братам пераехаў у Беларусь. Скончыў сярэднюю школу № 2 у Нарачы.

Скончыў факультэт фінансаў і банкаўскай справы БДЭУ (2009) і Інстытут дзяржаўнай службы Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (2014).

Працаваў грузчыкам, прадаўцом-кансультантам, выхавацелем у інтэрнаце, ахоўнікам гандлёвага цэнтра, фасадчыкам на будоўлі. Потым быў рэдактарам аддзела публіцыстыкі, крытыкі і літаратуразнаўства рэдакцыі часопіса «Полымя». У 2011 годзе быў намеснікам галоўнага рэдактара, выканаўцам абавязкаў галоўнага рэдактара часопіса «Бярозка». У 2012 годзе — адказны сакратар часопіса «Маладосць». У 2013 годзе — рэдактар аддзела рэдакцыі часопіса «Вожык», адказны сакратар часопіса «Белая вежа», галоўны спецыяліст Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі. У 2014 годзе — рэдактар аддзела публіцыстыкі рэдакцыі часопіса «Полымя».

Станам на лістапад 2025 года — намеснік старшыні Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, рэдактар аддзела паэзіі газеты «ЛіМ». Член рэдакцыйнай калегіі часопіса «Бярозка». Старшыня секцыі мастацкага перакладу Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Член Беларускага саюза журналістаў (з 2014), Саюза беларускіх пісьменнікаў (2006—2009), Саюза пісьменнікаў Беларусі (з 2009).

У 2024 годзе стварыў літаратурнае аб’яднанне «Майстэрня пісьменніка» пры Саюзе пісьменнікаў Беларусі для выяўлення і падтрымкі пачынаючых пісьменнікаў.

Дэбютаваў ў газеце «Літаратура і Мастацтва» ў 2003 годзе. З таго часу рэгулярна выступае з творамі ў беларускай перыёдыцы (часопісы «Полымя», «Дзеяслоў», «Маладосць», газеты «ЛіМ», «СБ» і іншых), у калектыўных зборніках і анталогіях.

Асобныя творы Малахоўскага перакладзены на рускую, англійскую, балгарскую, башкірскую і іншыя мовы.

3 2006 года займаецца фатаграфічным мастацтвам, меў шэраг фотавыставак у Мінску, а таксама ў Лодзі, фатаграфічныя творы публікаваліся ў перыядычных выданнях.

З 2006 года стварае электронную музыку ў стылях чылаўт[en] і транс[be-tarask], у тым ліку піша рэміксы пад псеўданімам ilginiya. Асобныя творы гучалі ў эфіры FM-радыёстанцый.

Перакладчыцкая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Як перакладчык на беларускую мову, прыняў удзел у стварэнні кніг:

  • Чынгіз Аліаглу[az] «Знічкай цябе я пакіну» (з азербайджанскай) / (РВУ «Выдавецкі дом «Звязда»», 2014) — кніга паэзіі;
  • Севіндж Нурукызы[az] «Базгулаг і поры года» (з азербайджанскай) / (РВУ «Выдавецкі дом „Звязда“», 2014) — казка;
  • Лі Бо «Флейты сумныя гукі» (з кітайскай) / (РВУ «Выдавецкі дом „Звязда“», 2015) — кніга паэзіі;
  • «Далягляды, 2019» (з азербайджанскай, лакскай, удмурцкай і рускай) / («Мастацкая літаратура», 2019) — альманах;
  • «Ляці, мая страла…» (з башкірскай) (выд. «Беларусь», 2025) — анталогія сучаснай башкірскай паэзіі.

Рэдактарская дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Пад рэдакцыяй Малахоўскага ў выдавецтве «Харвест[ru]» у серыі «Маладая паэзія Беларусі» (2012—2016) выйшлі зборнікі вершаў:

Станам на 2025 год Малахоўскі — рэдактар кніжнай серыі «Бібліятэчка Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі», што выдаецца ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Выйшлі кнігі:

У калектыўных зборніках

[правіць | правіць зыходнік]
  • «Літаратурны квартал» (РВУ «Лiтаратура i Мастацтва», 2003)
  • «Дзень паэзіі — 2005» («Мастацкая літаратура», 2005)
  • «Свет на дваіх» («Деловая печать», 2006)
  • «Літаратурнае прадмесце» («Кнігазбор», 2012)
  • «Мы — маладыя» (РВУ «Лiтаратура i Мастацтва», 2012)
  • «Па праву жывога» («Беларуская Энцыклапедыя», 2014)
  • «Міншчына літаратурная» (РВУ «Выдавецкі дом „Звязда“», 2014)
  • «Радзіма. Адзінства. Перамога» (РВУ «Выдавецкі дом „Звязда“», 2015)

Укладанне кніг

[правіць | правіць зыходнік]
  • «Званоў перазвон» (РВУ «Выдавецкі дом „Звязда“», 2023) — зборнік твораў сучасных літаратараў Міншчыны, прысвечаны Хатынскай трагедыі і спаленым падчас Вялікай Айчыннай вайны вёскам Мінскай вобласці
  • «Ляці, мая страла…» (выд. «Беларусь», 2025) — анталогія сучаснай башкірскай паэзіі ў перакладзе на беларускую мову
  • «У іх жыцці была вайна» (выд. «Навуковы свет», 2025) — зборнік твораў пісьменнікаў Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі ― ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і «дзяцей вайны»
  • «Чарнобыльскія саракавіны» (выд. «Нацыянальная бібліятэка Беларусі», 2026) — калектыўны зборнік паэзіі на тэму аварыі на ЧАЭС