Раготна
Аграгарадок
Раготна
| ||||||||||||||||||||||||
Раго́тна[1] (трансліт.: Rahotna, руск.: Роготно) — аграгарадок у Беларусі, у Дзятлаўскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Дварэцкага сельсавета.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]На аўтамабільнай дарозе Наваельня—Казлоўшчына. За 16 км на паўднёвы ўсход ад горада Дзятлава, за 170 км ад Гродна, за 16 км ад чыгуначнай станцыі Наваельня[2].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Упершыню Раготна згадваецца ў XVIII стагоддзі. Мясцовасць уваходзіла ў склад Слонімскага павета Новагародскага ваяводства.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Раготна апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Слонімскім павеце Гродзенскай губерні. У 1840 годзе тут збудавалі мураваны касцёл. Паводле інвентару (1843) мястэчка знаходзілася ў валоданні Шукевічаў[3], пазней перайшло да Валовічаў. Па здушэнні нацыянальна-вызваленчага паўстання ў 1866 годзе расійскія ўлады гвалтоўна перарабілі тутэйшы касцёл у царкву Маскоўскага патрыярхату.
Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Раготна апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе зрабілася цэнтрам гміны Слонімскага павета Навагрудскага ваяводства. У гэты час будынак колішняга касцёла вярнулі каталікам.
У 1939 годзе Раготна ўвайшла ў БССР, дзе ў 1940 годзе зрабілася цэнтрам сельсавета. Статус паселішча панізілі да вёскі. У 2013 годзе разам з іншымі населенымі пунктамі скасаванага Раготнаўскага сельсавета Раготна перайшла ў склад Дварэцкага сельсавета[4].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Турыстычная інфармацыя
[правіць | правіць зыходнік]Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Касцёл Анёлаў-Ахоўнікаў (1840)
- Могілкі старыя каталіцкія
- Сядзіба, Раготна (XVIII ст.)
- Магіла ахвяр фашызму[2].
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
- ↑ а б в БелЭн 2001.
- ↑ Вячаслаў Адамчык. Фатальная лічба «3». Генеалогія, альбо Радавод Адамчыкаў Архівавана 29 лютага 2012. // «Arche» № 5 (10), 2000.
- ↑ Решение Гродненского областного Совета депутатов от 28.08.2013 № 251 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Дятловского района Гродненской области Архівавана 5 сакавіка 2016. (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы XVIII — першай палове XIX ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. — 488 с. ISBN 978-9955-773-33-7.
- Мястэчкі Слонімскага павета ў першай палове XIX стагоддзя / Соркіна І. В. // Слонімшчына вачыма навукоўцаў і краязнаўцаў: Матэрыялы рэгіян. гіст.-краязн. канф., прысвеч. 750-годдзю г. Слоніма і 70-годдзю заснав. Слонім. раён. краязн. музея імя І. І. Стаброўскага; [Склад.: Д. С. Аляшкевіч, І. П. Крэнь; Рэдкал.: І. П. Крэнь (адк. рэд.) і інш.]. — Слонім: ГАУПП «Слонімская друкарня», 2002. — 391 с. — С. 167—182. — ISBN 985-6602-22-X.
- Rohotna // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IX: Poźajście — Ruksze (польск.). — Warszawa, 1888. S. 695.
- Раготна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 202. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Раготна
- Раготна на сайце Radzima.org
- Раготна на сайце Глобус Беларусі (руск.)