Рагулькі палявыя

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Рагулькі палявыя
Consolida regalis 9102.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Consolida regalis Gray, 1821

Сінонімы
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  18762
NCBI  984867
EOL  594643
GRIN  t:70198
IPNI  710286-1
TPL  kew-2735708

Рагулькі палявыя (Сonsolida regalis) — від аднагадовых травяністых раслін роду Сonsolida сямейства Казяльцовыя (Ranunculaceae).

Батанічная ілюстрацыя з кнігі К. А. М. Ліндмана «Bilder ur Nordens Flora», 1917—1926

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Аднагадовая травяністая расліна. Вырастае ад 25 да 70 см. Сцябло прамое, галінастае, можа быць пакрыты валасінкамі.

Лісце чаргаванае, шматкроць рассечанае, з лінейнымі сегментамі лістоў, верхняе сядзячае, ніжняе з хвосцікамі. Кветкі блакітныя, маюць няправільную (зігаморфную) будову. Плод — лістоўка.

Распаўсюджанне і асяроддзе пражывання[правіць | правіць зыходнік]

Звычайнае пустазелле пасеваў жыта.

Гаспадарчае значэнне і прымяненне[правіць | правіць зыходнік]

Дэкаратыўная расліна з прыгожымі кветкамі, разводзіцца садоўнікамі, існуюць розныя сарты і формы, якія адрозніваюцца расфарбоўкай і памерам кветак.

Кветкі даюць нектар, пчолы наведваюць з першай паловы чэрвеня і да восені[3].

У насенні змяшчаецца сукупнасць трыцерпенавых алкалоідаў. Парашок, атрыманы з насення, можа служыць інсектыцыдам.


Таксанамія[правіць | правіць зыходнік]

Інфравідавыя таксоны:

  • Consolida regalis var. divaricata (Ledeb.) P.H.Davis [syn. Delphinium divaricatum Ledeb.]
  • Consolida regalis subsp. paniculata (Host) Soó [syn. Consolida paniculata Host]
Consolida regalis — Тулузскі музеум

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Цветовой атлас растений: Пер. со словац. Е. Рулина, В. Рябченко / Д. Рандушка, Л. Шомшак, И. Габерова — Братислава: Обзор, 1990. — 411 с. — (Картинки природы). — 75000 экз. — ISBN 80-215-0068-9.
  • Губанов И. А., Киселёва К. В., Новиков В. С., Тихомиров В. Н. 592. Consolida regalis S.F.Gray (Delphinium consolida L.) — Консолида полевая, или Сокирки полевые // Иллюстрированный определитель растений Средней России. В 3-х томах — М.: Т-во научных изданий КМК, Ин-т технологических исследований, 2003. — Т. 2. Покрытосеменные (двудольные: раздельнолепестные). — С. 207. — ISBN 9-87317-128-9.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Абрикосов Х. Н. и др. Живокость // Словарь-справочник пчеловода / Сост. Федосов Н. Ф. — М.: Сельхозгиз, 1955. — С. 106.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Рагулькі палявыя: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў).