Радаван Караджыч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Радаван Караджыч
Радован Караџић
Evstafiev-Radovan Karadzic 3MAR94.jpg
Радаван Караджыч. 3 сакавіка 1994. Масква
сцяг
1-ы Прэзідэнт Рэспублікі Сербскай
7 красавіка 1992 — 19 ліпеня 1996
Папярэднік: пасада зацверджаная
Пераемнік: Біляна Плаўшыч
 
Партыя: 1) Саюз камуністаў Югаславіі
2) Сербская дэмакратычная партыя1989)
Адукацыя: 1) Сараеўскі ўніверсітэт
2) Калумбійскі ўніверсітэт
Прафесія: Псіхіятр
Дзейнасць: палітык, паэт, псіхіятр[d] і пісьменнік
Веравызнанне: Праваслаўе
Нараджэнне: 19 чэрвеня 1945
Петніца, Чарнагорыя, Югаславія
Бацька: Вук Караджыч
Маці: Ёванка Караджыч
Жонка: Ліліяна Зелен-Караджыч
Дзеці: сын: Аляксандр
дачка: Соня
 
Аўтограф: Radovan Karadzic Signature.svg

Ра́даван Кара́джыч (сербск.: Радован Караџић; 19 чэрвеня 1945) — палітычны дзеяч баснійскіх сербаў, прэзідэнт Рэспублікі Сербскай (19921995), паэт, прафесар псіхіятрыі.

Заснавальнік Сербскай дэмакратычнай партыі Босніі і Герцагавіны (1990). Падчас Грамадзянскай вайны, распачатай пасля абвяшчэння баснійскімі мусульманамі незалежнасці Босніі і Герцагавіны, узначаліў узброены супраціў, дамагаючыся тэрытарыяльных пераваг для баснійскіх сербаў. У 1995 падпісаў мірную дамову ў Дэйтане (ЗША), паводле якіх Боснія была падзеленая на мусульманскую, харвацкую і сербскую тэрыторыі.

Жыў у Бялградзе, хаваўся, пакуль не быў арыштаваны і не адпраўлены ў Гаагу.

У 2008 арыштаваны і з таго часу знаходзіцца ў турме Міжнароднага трыбунала па былой Югаславіі. У 2016 Радаван Караджыч прысуджаны да 40 гадоў турмы за ваенныя злачынствы і злачынствы супраць чалавечнасці, учыненыя падчас баснійскай вайны 1992-1995 гадоў. Ён, у прыватнасці, прызнаны вінаватым у генацыдзе ў Срэбраніцы — невялікім баснійскім горадзе, дзе ў ліпені 1995 годабылі забітыя ад сямі да васьмі тысяч баснійскіх мусульман. Па выніках разбору суд усклаў на Караджыча адказнасць за забойства, захоп закладнікаў і прымусовае перасяленне жыхароў Босніі і Герцагавіны. Яго прызналі вінаватым у т.л. па эпізодзе з аблогай горада Сараева, за час якой загінулі тысячы чалавек. Усяго абвінаваўчы прысуд быў вынесены па 10 эпізодах з 11. Караджыча апраўдалі толькі па абвінавачванні ў генацыдзе жыхароў сямі баснійскіх населеных пунктаў у 1992 годзе[1].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Прэзідэнты Рэспублікі Сербскай