Радае Доманавіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Радае Доманавіч
сербск.: Радоје Домановић
Radoje Domanovic.PNG
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 4 (16) лютага 1873[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 4 (17) жніўня 1908[1][2] (35 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, настаўнік, пісьменнік-фантаст, журналіст, рэдактар
Гады творчасці 1893—1908
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Радае Доманавіч (16 лютага 1873 — 17 жніўня 1908) — сербскі пісьменнік, журналіст і настаўнік, найбольш вядомы сваімі кароткімі сатырычнымі апавяданнямі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Радае Доманавіч нарадзіўся ў вёсцы Аўсішце ў цэнтральнай Сербіі ў сям’і мясцовага настаўніка і прадпрымальніка Мілаша Доманавіча і Персіды Доманавіч, нашчадка Паўле Цукіча, аднаго з ваеначальнікаў Першага і Другога сербскага паўстання. Дзяцінства правёў у вёсцы Горне Ярушыца, якая знаходзіцца недалёка ад Крагуеваца. Там жа ён вучыўся ў пачатковай школе. Потым скончыў сярэднюю школу ў Крагуевацы і філасофскі факультэт Бялградскага ўніверсітэта, дзе ён вывучаў сербскую мову і гісторыю.

У 1895 годзе Доманавіч атрымаў сваё першае прызначэнне — пасаду выкладчыка ў Піроце, на поўдні Сербіі, рэгіёне, які толькі нядаўна быў вызвалены ад акупацыі Асманскай імперыяй. У Піроце сустрэў Яшу Проданавіча (1867—1948), настаўніка і актывіста, сяброўства з якім сфармавала яго палітычныя погляды. Таксама там жа ён сустрэў сваю будучую жонку Наталлю Ракетыч (1875—1939), небагатую школьную выкладчыцу з Сремскіх Карлаўцаў, якая будзе падтрымліваць яго на працягу ўсяго яго жыцця і ад якой народзіцца тры дзяцяці.

Пасля ўступлення ў апазіцыйную Народна-радыкальную партыю Доманавіч трапіў пад рэпрэсіі рэжыму дынастыі Абрэновічаў. Напрыканцы 1895 года настаўнік быў сасланы выкладаць ва Ўран, а ў 1896 годзе пераведзены зноў, ужо ў Лeскaвац. Пісьменніцкая кар’ера Доманавіча пачалася падчас яго настаўніцтва, калі ў 1895 годзе ён апублікаваў свой першую аповесць у кірунку рэалізму. Пасля свайго першага публічнага выступу супраць урада ў 1898 годзе і ён, і яго жонка былі звольненыя з дзяржаўнай службы, і Доманавіч пераехаў з сям’ёй у Бялград.

У Бялградзе ён пачаў працаваць з калегамі-пісьменнікамі ў тыднёвіку «Зорка» і апазіцыйнай палітычнай газеце «Рэха». У гэты час ён пачаў пісаць і публікаваць свае першыя сатырычныя апавяданні, такія як «Дэман» і «Адмена запалу». Слава прыйшла да Радае пасля публікацыі апавяданняў «Правадыр» (1901) і «Страдыя» (1902), у якіх аўтар адкрыта крытыкаваў рэжым і выкрываў яго крывадушнасць і памылкі.

Пасля перавароту, які паклаў канец кіраванню Аляксандра Абрэновіча ў 1903 годзе, Доманавіч, будучы на ​​піку папулярнасці, атрымаў пасаду пісара ў Міністэрстве адукацыі. Новы ўрад дазволіў яму выехаць у Германію дзеля атрымання спецыялізацыі. Правёўшы год у Мюнхене, Доманавіч вярнуўся ў родную Сербію, але адразу расчараваўся з-за адсутнасці якіх-небудзь рэальных змен у сербскім грамадстве. На радзіме ён стварыў палітычны штотыднёвік «Страдыя», у якім працяггнуў крытыкаваць слабасці новай дэмакратыі, але яго артыкулы больш не мелі той ранейшай сілы і натхнення.

Радае Доманавіч памёр прыкладна а 00:30 17 жніўня 1908 года ва ўзросце 35 гадоў пасля працяглай барацьбы з хранічнай пнеўманіей і туберкулёзам. Пісьменнік быў пахаваны на Новых могілках Бялграда.

Значная частка неапублікаваных твораў літаратара згубіліся падчас Першай сусветнай вайны.[5]

Літаратурныя творы[правіць | правіць зыходнік]

Выбраныя найбольш вядомыя творы Радае Доманавіча:

Апавяданні «Правадыр(польск.) бел.», «Кляймо» і «Разважанні звычайнага сербскага вала(сербахарв.) бел.» перакладзены на беларускую мову Ганнай Тарасевіч.[6]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. 1,0 1,1 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #12194915X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 кастрычніка 2015.
  2. 2,0 2,1 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Доманович Радое // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 25 лютага 2017.
  4. Доманович Радое // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  5. Праект «Радоје Домановић»
  6. Праект «Радоје Домановић»

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]