Радаслаў Казіміравіч Астроўскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Радаслаў Казіміравіч Астроўскі
Belarusian Auxiliary Police with Astrouski.jpg
Радаслаў Астроўскі аглядае паліцыянтаў
сцяг
1-ы Прэзідэнт Беларускай Цэнтральнай Рады
снежань 1943 — 17 кастрычніка 1976
Папярэднік: пасада заснавана
Пераемнік: Нікандар Мядзейка
 
Партыя: Беларуская сялянска-работніцкая грамада
Камуністычная партыя Заходняй Беларусі
Адукацыя:
Прафесія: Настаўнік
Дзейнасць: палітык, міністр
Месца працы:
Член у:
Нараджэнне: 25 кастрычніка 1887(1887-10-25)
Смерць: 17 кастрычніка 1976(1976-10-17) (88 гадоў)
Пахаванне:
Дзеці: Віктар Астроўскі

Радаслаў Казіміравіч Астроўскі (25 кастрычніка (6 лістапада) 1887, фальв. Заполле Слуцкага пав. Мінскай губерні, Расія — 17 кастрычніка 1976, Бентан-Харбар, Мічыган, ЗША; Псеўданімы: Эра; Kalush V.) — беларускі палітычны і грамадскі дзеяч, арганізатар Слуцкай беларускай гімназіі (1917), удзельнік слуцкага паўстання (1920), дырэктар Віленскай беларускай гімназіі (1924—1936), у 1943 годзе абраны прэзідэнтам Беларускай Цэнтральнай Рады.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

За ўдзел у рэвалюцыі 19051907 гг. выключаны са Слуцкай гімназіі. У 1908 годзе паступіў на матэматычны факультэт Пецярбургскага ўніверсітэта. Як удзельнік рэвалюцыйных хваляванняў у лютым 1911 арыштаваны. Быў зняволены ў турмах Пецярбурга і Пскова. Пасля вызвалення жыў у бацькоў на Пружаншчыне пад наглядам паліцыі. Аднавіўся ва ўніверсітэце ў сакавіку 1912, у студзені 1913 перавёўся ў Юр'еўскі (Тартускі) універсітэт і скончыў там фізіка-матэматычны факультэт (1913). Працаваў настаўнікам у Чанстахове (Польшча) і Мінску; у 1915—1917 гг. выкладаў у Мінскім настаўніцкім інстытуце. Палітычны дзеяч у Слуцку і Менску (1917—1918). Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г. — камісар Часовага ўрада па Слуцкім павеце; арганізатар і дырэктар Слуцкай беларускай гімназіі (верасень 1917). Выступаў супраць Кастрычніцкай рэвалюцыі. Дэлегат 1-га Усебеларускага з'езда (Мінск, снежань 1917). Выступаў у прэсе за ідэю незалежнасці Беларусі.

3 прыходам бальшавікоў Астроўскі ў снежні 1918 г. падаўся на Украіну, далучыўся да расійскай Добраахвотнай арміі генерала А. Дзянікіна. У снежні 1920 г. вярнуўся на Случчыну. Удзельнік Слуцкага паўстання 1920. Увосень 1920 г. падчас палескага паходу генерала С. Булак-Балаховіча, разам з П. Алексюком, бацькам ды сынам Адамовічамі, увайшоў у склад Беларускага палітычнага камітэта, з'яўляўся «міністрам асветы» ў цывільным урадзе Булак-Балаховіча.

З 1921 года ў Заходняй Беларусі. Дырэктар Віленскай беларускай гімназіі (1924—1936, з перапынкам).

У другой палове 1920-х г. рэзка змяніў свой палітычны курс. У лютым 1924 г. стаў адным з закладчыкаў праўрадавага Польска-беларускага таварыства, а пасля яго распаду — супрацоўнік КП(б)Б і КПЗБ, куратар падпольнага камсамолу ў гімназіі; член кіраўніцтва Беларускай сялянска-работніцкай грамады, старшыня Таварыства беларускай школы, Беларускага дабрачыннага таварыства і дырэктар Беларускага кааператыўнага банку ў Вільні, цераз які праходзілі з СССР грошы, прызначаныя на падтрымку дзейнасці БСРГ (1925—1926); член КПЗБ (1926). У студзені 1927 г. арыштаваны і абвінавачаны па працэсе Грамады, у астрозе мяняе свае палітычныя погляды і робіцца арганізатарам і прапагандыстам супрацоўніцтва з санацыяй (1928—1936). На судовым працэсе супраць Грамады апраўданы. Настроіў супраць сябе многіх дзеячаў заходнебеларускага нацыянальнага руху, якія ў маі 1934 — снежні 1935 г. правялі над ім грамадскі суд. Пад псеўданімам Эра друкаваўся ў беларускіх кнігах-календарах, газеце «Родны край» (1933—1936). У 1936 годзе вымушаны пакінуць Вільню і пераехаць у Лодзь.

З пачаткам вайны актыўна супрацоўнічаў з нямецкімі акупацыйнымі ўладамі. Увосень 1941 г. прыехаў у Мінск, працаваў у цывільнай адміністрацыі; пасля быў бургамістрам у Смаленску, Бранску, Магілёве. Са снежня 1943 года прэзідэнт Беларускай Цэнтральнай Рады, стварэнне якой было дазволена немцамі, якія пачалі цярпець паразы на ўсходнім фронце, і спадзяваліся набыць сімпатыі беларусаў, каб потым мабілізаваць іх супраць Чырвонай Арміі; адзін з галоўных арганізатараў у чэрвені 1944 г. 2-га Усебеларускага кангрэса. Пасля вайны — палітычны дзеяч на эміграцыі, жыў у Заходняй Германіі на вуліцы Фольксгартэнштрасэ 1 у Лангенфельдзе[1], з 1956 г. у Саўт-Рыверы ў ЗША. Кіраўнік і ідэолаг «бэцээраўскай» плыні беларускай эміграцыі. Памёр 17 кастрычніка 1976 года ў Бентан-Харбар, Мічыган.[2] Пахаваны на могілкі Св. Ефрасінні ў Саўт-Рыверы.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Маракоў Л. У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. — Т. 1. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9
    • Соловьев А. К. Белорусская Центральная Рада: создание, деятельность, крах. — Мн., 1995.
    • BS;
    • ЭГБ, т. 1.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]