Радашковіцкі сельсавет
Радашковіцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Уваходзіць у | Маладзечанскі раён |
Уключае | 31 населены пункт |
Адміністрацыйны цэнтр | Радашковічы (не ўваходзіць у склад) |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва (2009) | 1 183 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Паштовыя індэксы | 222322 |
Код аўтам. нумароў | 5 |
Радашко́віцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — гарадскі пасёлак Радашковічы (не ўваходзіць у склад).
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Валодзькаўскі сельсавет у складзе Радашковіцкага раёна Вілейскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Валодзькі. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці. 11 кастрычніка 1972 года вёска Гурнавічы перайменавана ў Вязынку[1]. 31 сакавіка 1976 года цэнтр перанесены ў гарадскі пасёлак Радашковічы, сельсавет перайменаваны ў Радашковіцкі[2]. У 2004 годзе ў межы гарадскога пасёлка Радашковічы ўключана вёска Сярэбранка. 29 снежня 2009 года ў склад сельсавета са скасаванага Радашковіцкага пассавета перададзена вёска Удранка[3]. 28 мая 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Граніцкага сельсавета (15 населеных пунктаў: аграгарадок Гранічы, вёскі Вялікі Бор, Вялікія Бакшты, Гарнякі, Дубкі, Загорцы, Камарнікі, Кліманты, Кодзеўцы, Максімаўка, Малы Бор, Малыя Бакшты, Новая, Радзеўцы, Сычавічы)[4].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (15 населеных пунктаў) — 1183 чалавекі[5], з іх 89,3 % — беларусы, 7,0 % — рускія, 1,3 % — палякі[6].
Зноскі
- ↑ Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР ад 11 кастрычніка 1972 г. Аб перайменаванні вёскі Гурнавічы Валодзькаўскага сельсавета Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, №29 (1367).
- ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 31 сакавіка 1976 г. // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1976, № 17 (1499).
- ↑ Решение Минского областного Совета депутатов от 29 декабря 2009 г. № 246 Об изменении административно-территориального устройства Минской области
- ↑ Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.