Рада Вялікага Княства Літоўскага

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Рада Вялікага Княства Літоўскага (таксама Паны-Рада) — найвышэйшы орган дзяржаўнай улады Вялікага Княства Літоўскага ў XV — першай палове XVI стагоддзя.

Стварэнне[правіць | правіць зыходнік]

Узнікла як дапаможны орган пры вялікім князю, у XV стагоддзі набыла большую самастойнасць. Несупынна дзейнічала як выканаўча-распарадчы, заканадаўчы, кантрольны і судовы орган. Была кампетэнтна ў справе абрання вялікага князя, абароне дзяржавы, міжнародных спраў, выданні законаў, разглядзе найважнейшых судовых спраў.

У сваёй дзейнасці мусіла была ўлічваць унутрыпалітычнае і вонкавае становішча дзяржавы, гэта вымушала дзейнічаць асабліва асцярожна і даволі часта склікаць агульнадзяржаўныя соймы, каб заручыцца падтрымкай усёй шляхты. Найважнейшыя дзяржаўныя справы Рада вырашала сумесна з вялікім князем, а пры яго адсутнасці, што здаралася вельмі часта, — самастойна. Праўнае становішча рады замацавалася ў прывілеях 1492 і 1506 гадоў, у Статуце 1588 года яе паўнамоцтвы і парадак іх ажыццяўлення не атрымалі дастатковага замацавання і вызначаліся звычаямі.

Склад[правіць | правіць зыходнік]

У Раду ўваходзілі:

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]