Радбарт (конунг Гардарыкі)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Радбарт (конунг Гардарыкі)
Конунг Гардарыкі
 
Нараджэнне: VII стагоддзе
Род: Інглінгі

Ра́дбарт (Radbart, старасканд. Ráðbarðr) — у Песне пра Хюндлу названы кіраўніком Гардарыкі прыкладна канца сёмага стагоддзя, якую прынята ў той час лакалізоўваць у рэгіёне Прыладажжа[1]. Таксама згадваецца ва Урыўках Саг пра старажытных конунгаў[2], фрагментарным ісландскім тэксце, меркаванай першакрыніцы цяпер згубленай Сагі пра Ск'ёльдунгаў і ў Саксона Граматыка ў «Дзеяннях данаў».

Паводле сярэдневяковых скандынаўскіх крыніц Радбард — сын Скіры, конунга Русі (Скіра — сын Інгвара, конунга свеяў, які загінуў каля вострава Саарэмаа па шляху на Русь). Дачка конунга Івара Шырокія Абдымкі — Аўд Багатая выйшла замуж за Радбарта без згоды свайго бацькі, які падпарадкоўваючы сабе новыя землі, забіў яе мужа Хрорыка Кідальніка Пярсцёнкаў. Аўд Багатая з малалетнім сынам Харальдам (ад Хрорыка) бегла ў Гардарыкі, дзе і выйшла замуж за Радбарда. Івар, жадаючы пакараць дачку, пайшоў вайной супраць Радбарда, але загінуў па дарозе каля Карэльскага перашыйка.

Сын Радбарта, конунг Рандвер, падтрымаў свайго брата ад адной маці Харальда Баязуба ў спробе стаць каралём Даніі[3].

Традыцыйна лічыцца, што нашчадкам Радбарда быў легендарны конунг Рагнар Лодбрак — сын Сігурда Пярсцёнка, унук Рандвера, праўнук Радбарда.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]


Папярэднік:
Скіра
конунг Гардарыкі
Пераемнік:
Рандвер

Шаблон:Конунгі Гардарыкі